Мінск і Нью-Дэлі гатовыя надаць “дадатковы імпульс” двухбаковым стасункам — МЗС Беларусі

29 снежня, Позірк. Узаемная гатоўнасць да “далейшай сумеснай працы” для таго, каб надаць “дадатковы імпульс усяму спектру” двухбаковых стасункаў, была пацверджаная 28 снежня ў Мінску на сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка і амбасадара Індыі Алока Ранджана Джа.
Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага знешнепалітычнага ведамства, бакі падвялі вынікі супрацы ў адыходзячым годзе ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, “канстатавалі станоўчую дынаміку” двухбаковага гандлю і абмеркавалі планы на 2024 год.
“Намечаны практычныя крокі па нарошчванні стасункаў Беларусі і Індыі, уключаючы абмен візітамі на розных узроўнях, правядзенне кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, пасяджэнняў профільных камісій і рабочых груп, — гаворыцца ў паведамленні. — Асобна разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння дзвюх краін у міжнародных фарматах, у тым ліку ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС”.
Адметна, што ўзаемны гандаль паміж Беларуссю і Індыяй, паводле даных індыйскай амбасады, у апошнія гады падаў. У 2020 годзе тавараабарот склаў 627,8 млн долараў (беларускі экспарт — 456,6 млн, індыйскія пастаўкі — 171,2 млн), у 2021-м — 567 млн (376 млн, 191 млн), а ў 2022-м — 223,77 млн (180,8 млн, 42,9 млн).
Асноўная прычына палягае ў спыненні паставак у Індыю беларускіх калійных угнаенняў, вытворца якіх — “Беларуськалій” — знаходзіцца пад санкцыямі дэмакратычных краін. Калі ў 2020 і 2021 гадах экспарт угнаенняў на індыйскі рынак прынёс Беларусі прыкладна па 300 млн долараў, то ў 2022-м — 168,5 млн. Сёлета калій з Беларусі ў Індыю не паступаў.
Беларускі амбасадар Андрэй Ржэускі ў эфіры тэлеканала СТБ 17 снежня заявіў, што Мінск працуе над аднаўленнем паставак калійных угнаенняў у Індыю. “Перспектыва аднаўлення пастаўкі калійных угнаенняў маецца. І яна вельмі актуальная. Амбасада таксама працуе над тым, каб разблакаваць пастаўкі калійных угнаенняў у Індыю, таму што ад гэтага залежыць кошт на прадукцыю не толькі ў Індыі, але і ў розных краінах рэгіёна”, — падкрэсліў дыпламат.

- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваПрацяглыя замаразкі нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы — прадстаўнік Белгідрамета (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 7 ліпеня — 24 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–6 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка