Бюджэт Беларусі на 2024 год прыняты з найбольшым дэфіцытам з пачатку грамадска-палітычнага крызісу
30 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 30 снежня.
Даходы бюджэту прадугледжваюцца ў суме 39 млрд 906,4 млн рублёў, выдаткі — 44 млрд 657,4 млн.
Дэфіцыт у памеры 4 млрд 751,1 млн рублёў стаў самым вялікім з пачатку грамадска-палітычнага крызісу ў краіне.
Калі бюджэт на 2019 год быў сфармаваны з прафіцытам у памеры 1 млрд 701,9 млн рублёў, то ў наступныя гады ён быў выключна дэфіцытным. У бюджэце на 2020 год перавышэнне выдаткаў над даходамі складала 995,1 млн рублёў, на 2021-ы — 4 млрд 46,9 млн, на 2022-й — 2 млрд 844,7 млн, на 2023-й — 3 млрд 173,8 млн.
5 лістапада міністр фінансаў Юры Селіверстаў заявіў у эфіры беларускага тэлебачання, што частка дэфіцыту бюджэту на 2024 год абумоўленая “прыцягненнем звязанага фінансавання” на розныя праекты.
У будучым годзе на сілавы блок плануецца выдаткаваць 4,67 млрд рублёў (+14,7% да 2023 года), з якіх на органы ўнутраных спраў — 1,76 млрд (+18,1%), органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях — 483 млн (+8%), пагранслужбу — 473 млн (+21%), крымінальна-выканаўчую сістэму — 394 млн (+13%), дзяржбяспека — 393 млн (+17%), мытню — 239 млн (+11%) , пракуратуру — 162 млн (+13%).
На нацыянальную абарону ў бюджэце адведзена 3,58 млрд рублёў (+29%). У асноўным гэтыя сродкі пойдуць на войска — 3,41 млрд (+29%).
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў 2024 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+