У першыя гадзіны 2024 года ў Беларусі нарадзілася 32 дзіцяці — на шэсць больш, чым у пачатку мінулага года

1 студзеня, Позірк. У першыя гадзіны 2024 года ў Беларусі нарадзілася на шэсць дзяцей больш, чым у пачатку мінулага года (32 супраць 26), вынікае з праведзенага “Позіркам” параўнальнага аналізу даных Міністэрства аховы здароўя.
Паводле інфармацыі ведамства, на пачатку гэтага года на свет з’явіліся 11 хлопчыкаў і 21 дзяўчынка (год таму — 11 хлопчыкаў і 15 дзяўчынак).
У першыя гадзіны 2022 года нарадзілася 54 дзіцяці (19 хлопчыкаў і 35 дзяўчынак), 2021-га — 53 (24 хлопчыкі і 29 дзяўчынак), 2020-га — 41 (дакладныя даныя аб палавой прыналежнасці дзяцей не публікаваліся).
Пра неабходнасць нараджаць пабольш дзяцей пастаянна заяўляе старшыня Савета Рэспублікі, бліжэйшая паплечніца Аляксандра Лукашэнкі Наталля Качанава. Летась, звяртаючыся да жанчын, якія нарадзілі ў афіцыйны Дзень незалежнасці (3 ліпеня), яна наўпрост заявіла, што задача жанчыны — нараджаць, а дзеці належаць дзяржаве: “Вы робіце, запомніце, самую галоўную справу ў жыцці: вы нараджаеце нам нашых беларусаў. А гэта вельмі важна”.
У канцы снежня на нарадзе па пытаннях маладзёжнай і кадравай палітыкі, якая прайшла ў Гомельскім аблвыканкаме з удзелам яго старшыні Івана Крупко і першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Максіма Рыжанкова, было заяўлена: “Што тычыцца ўмацавання традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, то тут не абысціся без маштабнай працы на ўсіх узроўнях, пачынаючы з дзіцячага садка. Уключацца павінны не толькі адукацыя, ідэалогія, БРСМ, але і палітычныя партыі, грамадскія арганізацыі, СМІ. І тыя ж кіраўнікі прадпрыемстваў, якім трэба падаваць прыклад і заахвочваць любымі спосабамі жаданне ствараць нармальныя, здаровыя сем’і і нараджаць дзяцей. Ніякіх “пажыць для сябе”, дацягнуць да сарака і гэтак далей. Дзейнічаць тут і цяпер — браць на сябе адказнасць за каханага чалавека. І ўсімі шляхамі спыняць згубную для любога грамадства псіхалогію чайлдфры (у пер. з англ. без дзяцей) — модная сягоння плынь, вобраз думак, які мае на ўвазе прынцыповую адмову ад падаўжэння роду” (цытата па “Гомельскай праўдзе”).
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаКрук: Новыя выклікі павышаюць верагоднасць стрэсавых сцэнарыяў для эканомікі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПалітыка, якую праводзіць Нацбанк, не адпавядае рэальнаму становішчу спраў — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2025 года больш за ўсё падаражэлі курсы замежных моў, айчынныя цыгарэты і газетыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Аналітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ МУС лічаць неэфектыўнай прафілактыку ўцягвання непаўналетніх у злачынствы па збыце наркотыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка