Украіна не фіксуе ўдарных груповак на тэрыторыі Беларусі, але рыхтуецца да абароны

3 студзеня, Позірк. Нягледзячы на “інтэнсіўныя перамяшчэнні часцей і падраздзяленняў ворага па тэрыторыі Беларусі і заходнім абласцям РФ у першым паўгоддзі” 2023 года, пастаянны маніторынг актыўнасці паказвае, што “на гэты момант няма прыкмет фармавання ўдарных груповак войскаў”, гаворыцца ў гадавой справаздачы камандавання Аб’яднаных сіл Узброеных сіл Украіны (АС УСУ).
У той жа час у Паўночнай аперацыйнай зоне, якая праходзіць у тым ліку па мяжы з Беларуссю, “у рамках правядзення стабілізацыйнай аперацыі” праведзена інжынернае абсталяванне абарончых рубяжоў, “уключна з фартыфікацыйным абсталяваннем і сістэмай інжынерных загарод”. Работы працягваюцца.
Адзначаецца, што з пачатку чэрвеня 2022 года і да цяперашняга часу “на асноўных напрамках магчымага наступу праціўніка” з поўначы і паўночнага ўсходу было ўсталявана больш за 500 тыс. супрацьтанкавых мін.
“Усталяваныя камплекты супрацьпяхотных выбуховых прылад, фугасы, замінаваныя завалы, — гаворыцца ў справаздачы. — Шчыльнасць мінна-выбухных загарод у Паўночнай аперацыйнай зоне павялічаная ў 16 разоў. Паралельна былі ўсталяваныя невыбухныя загароды і падрыхтаваныя да разбурэння аб’екты транспартнай інфраструктуры, у прыватнасці масты і дарогі”.
Камандаванне АС УСУ падкрэсліла, што ў першай палове 2023 года “стала паступала інфармацыя пра маштабы падрыхтоўкі мабілізаваных расіян на тэрыторыі Беларусі і іх далейшым удзеле ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны”. “Усе гэтыя мерапрыемствы былі скіраваныя на трэніроўку і мабілізацыю як грамадзян Расіі, так і наймітаў, у прыватнасці прадстаўнікоў прыватных вайсковых кампаній, напрыклад, ПВК “Вагнер”, — адзначана ў дакуменце.
У размяшчэнні на беларускай тэрыторыі расійскіх самалётаў і верталётаў, а таксама іх задзейнічанні ў “выкананні задач па сістэмах СПА”, камандаванне АС УСУ бачыць доказ “шчыльнай ваеннай супрацы паміж Расіяй і Беларуссю ў гэтым рэгіёне”.
“Таксама краіна-агрэсар увесь час прыцягвала Узброеныя сілы Беларусі і іншых краін-сатэлітаў да правядзення комплексных вучэнняў у рэгіёне. Гэта яшчэ адзін з рычагоў, з дапамогай якога Расія спрабавала ўчыніць ціск на Украіну з мэтай недапушчэння перакідкі нашых войскаў на пагрозлівыя напрамкі”, — гаворыцца ў справаздачы.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



