Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за месяц павялічылася на 10,4%

5 студзеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў за студзень — лістапад 2023 года склаў 75 млрд 993,9 млн долараў — на 10,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2022-га, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Экспарт дасягнуў 36 млрд 746,8 млн долараў (+5,7%), імпарт — 39 млрд 247,1 млн (+14,9%). Адмоўнае сальда за гэты перыяд склалася на ўзроўні 2 млрд 500,3 млн долараў.
Па выніках студзеня — кастрычніка адмоўнае сальда таварнага гандлю склала 2 млрд 265,1 млн долараў — за месяц яно павялічылася на 235,2 млн (10,4%).
Па выніках 11 месяцаў 2022-га сальда было станоўчым — 511,1 млн.
17 мая 2023 года прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні ўрада заявіў, што сітуацыя ў эканоміцы стабільная, “вынікі маюць устойлівую станоўчую тэндэнцыю”.
Згодна з найважнейшымі параметрамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2023 год, прырост экспарту тавараў і паслуг павінен скласці 5,5%. Выніковыя лічбы за мінулы год пакуль не апублікаваныя.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
