Школа польскай мовы PanProfesor абвясціла пра закрыццё беларускага офіса пасля візіту сілавікоў

6 студзеня, Позірк. Школа польскай мовы PanProfesor 5 студзеня абвясціла пра закрыццё беларускага офіса, прычынай стаў ціск з боку сілавікоў.
“Два тыдні таму прадстаўнікі нейкіх спецыяльных службаў “прыйшлі ў госці” да аднаго з нашых супрацоўнікаў у Мінску, пасля зладзілі вобшук у офісе, — гаворыцца ў паведамленні на старонцы кампаніі ў “Фэйсбуку” (захаваны арыгінальны стыль). — Як пазней выявілася, у тую раніцу, 21 снежня 2023 года, PanProfesor былі не адзінымі, каму давялося перажыць падобнае: у некалькіх іншых курсах польскай мовы былі затрыманыя дырэктары, супрацоўнікі і выкладчыкі, некаторых з іх прымусілі запісаць “пакаяныя відэа”. Да вядомых ужо абвінавачанняў дадаліся “навучаў польскай мове” і да таго падобнае”.
Сілавікі абвінавацілі моўную школу ў “мностве парушэнняў” і запазычанасцях (“што з’яўляецца абсалютнай няпраўдай”), паведамілі, што ў дачыненні да кампаніі паступіла “нейкая ананімная заява”, са зместам якой прадстаўнікам курсаў азнаёміцца не далі.
Кампаніі было прапанавана “спыніць рэкламу”, “закрыць офіс і спыніць заняткі”, “самастойна ліквідаваць” арганізацыю.
“З прычыны таго, што мы не маем ніякіх рэсурсаў і магчымасцяў хаця б нейкім чынам супраціўляцца падобнаму, а таксама “часам не да законаў”, намі было прынятае рашэнне <…> закрыць беларускую кампанію, — гаворыцца ў паведамленні. — З прычыны таго, што рабіць нам даводзіцца гэта самастойна, на сённяшні дзень кампанія, якая яшчэ нават не прыступіла да ліквідацыі, сапраўды пачынае імкліва абрастаць даўгамі. Экстраны продаж часткі мэблі і абсталявання не прынёс нічога, акрамя засмучэння. Супрацоўнікі звольненыя, і ім неяк трэба працягваць жыццё ў гэтым дзівосным новым свеце”.
Кліентаў, якія не паспелі завяршыць навучанне, давучыць у анлайн-рэжыме аднайменная польская арганізацыя-партнёр.
Летась 21 снежня праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра візіт супрацоўнікаў ГУБАЗіК МУС у мінскую школу польскай мовы Polskipro, затрыманне яе прадстаўнікоў і кіраўніцтва. Сайт школы не працуе, сацсеткі выдаленыя, з дзвярэй арганізацыі знялі таблічку з назвай.

- ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць генпракурора Грузіі пачаць следства па факце затрымання грамадзяніна Беларусі ў Дэпартаменце міграцыі МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала вызваленне палітвязняў і падтрымку Украіны з прэзідэнтам ПА НАТОМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЕўракамісар Кос анансавала новы пакет дапамогі для незалежных СМІ і праваабаронцаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі ў абароненым грунце было вырашчана на 4% менш таматаў, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым паўгоддзі сельгасвытворчасць у Беларусі знізілася на 2,7%, год таму быў рост на 10,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі амаль на траціну — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка