Савет міністраў уводзіць “асаблівы прававы рэжым” на прылеглых да БелАЭС і інстытуту “Сосны” тэрыторыях
17 кастрычніка, Позірк. Урад пастановай № 668 ад 9 кастрычніка ўсталяваў “парадак і ўмовы выкарыстання зоны бяспекі з асаблівым прававым рэжымам” на тэрыторыях, прылеглых да Беларускай атамнай электрастанцыі (Астравецкі раён Гродзенскай вобласці) і Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў — “Сосны” (аддалены раён Мінска).
З дакумента, апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 17 кастрычніка, вынікае, што органы бяспекі будуць праводзіць у зоне вакол БелАЭС “мерапрыемствы па выяўленні фактаў падрыхтоўкі або здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў”.
Пры атрыманні інфармацыі пра падрыхтоўку злачынстваў яны маюць права правяраць дакументы, фотаздымкі і відэазапісы, надглядаць грамадзян, іх рэчы і транспарт, блакаваць тэрыторыю і будынкі для абароны АЭС, затрымліваць людзей на тэрмін да 3 гадзін у выпадку несанкцыянаванага пранікнення ў зону, бесперашкодна ўваходзіць у жыллё грамадзян і памяшканні органаў і арганізацый, выкарыстоўваць чужы транспарт ды інш.
Без дазволу ў гэтай зоне нельга здымаць ахову станцыі, спецгрузы з ядзерным матэрыялам і аб’екты фізічнай абароны; пакідаць транспарт па-за населенымі пунктамі, праводзіць масавыя мерапрыемствы. Там нельга знаходзіцца грамадзянам з агнястрэльнай зброяй, у тым ліку паляўнічай (за выключэннем мясцовых жыхароў з адпаведным дазволам), траўматычнай і халоднай зброяй і піратэхнікай, займацца паляваннем і рыбалкай, вырошчваць сельскагаспадарчыя культуры вышэй за 100 см.
Падкрэсліваецца, што выкарыстанне фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі, агляд або надгляд грамадзян, транспартных сродкаў, паветраных або водных судоў органы бяспекі будуць ажыццяўляць “у парадку, прадугледжаным заканадаўствам”.
Доступ у гэтую зону замежнікаў і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі, магчымы “на падставе пісьмовай заявы”. Пры гэтым органы бяспекі “ў межах кампетэнцый” могуць усталяваць кантроль за іх перамяшчэннем.
У зоне бяспекі з дазволу мясцовых уладаў можна весці эканамічную дзейнасць, у тым ліку звязаную з “валоданнем і карыстаннем прыроднымі рэсурсамі, нерухомай маёмасцю”, калі гэта не перашкаджае ахове АЭС.
Для зоны бяспекі вакол ядзернага інстытута ў аддаленым сталічным мікрараёне Сосны ўсталяваныя падобныя абмежаванні.

- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў сакавіку вырас на 3,2%, з пачатку года — на 0,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка


