Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Віцебску затрымалі маці палітзняволенага палітыка Паўла Севярынца

9 студзеня, Позірк. Раніцай 9 студзеня ў Віцебску затрымалі Таццяну Севярынец — маці палітзняволенага палітыка Паўла Севярынца, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яе павезлі ў галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.
Самога Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, у разгар кампаніі па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. Ён у гонцы не ўдзельнічаў, але выкарыстоўваў перадвыбарчы перыяд для зносін з людзьмі. У той дзень сустаршыня БХД правёў на плошчы ля сталічнага Камароўскага рынку “народны пікет свабоды і салідарнасці”.
25 траўня 2021 года Магілёўскі абласны суд прыгаварыў Севярынца да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле абвінавачання ў “падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў”.
27 жніўня таго ж года Вярхоўны суд не задаволіў скаргу на прыгавор.
23 сакавіка 2022 года апазіцыйны палітык быў унесены ў пералік асоб, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, а 21 чэрвеня суд Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць) змяніў рэжым утрымання палітвязня — пастанавіў накіраваць яго ў турму на 3 гады.
30 снежня 2023 года палітыку споўнілася 47 гадоў.
- ГрамадстваНайбольшая колькасць ападкаў апошнія цыклоны прынеслі ў Брэсцкую вобласць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за год падаражэлі на 9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства