Мінэнерга РФ “стрымана і з асцярожнасцю” ставіцца да ідэі будаўніцтва другой АЭС у Беларусі
17 кастрычніка, Позірк. Міністэрства энергетыкі РФ “стрымана і з асцярожнасцю” ставіцца да ідэі будаўніцтва ў Беларусі другой атамнай электрастанцыі, заявіў намеснік кіраўніка расійскага ведамства Павел Снікарс.
“Мы бачым, і мы адказваем за энергетычныя магчымасці, — заявіў ён ТАСС 17 кастрычніка на Беларускім энергетычным і экалагічным форуме, які адкрыўся ў Мінску XXVII. — З пункту гледжання энергетычных магчымасцяў пакуль на ўзроўні тых тыпаў, памераў [рэактараў], якія маюцца зараз [у Беларусі], мы не бачым у гэтым плане [неабходнасці будаўніцтва яшчэ адной АЭС]”.
“На мой погляд, усё залежыць ад тыпу, памеру таго блока, які калегі збіраюцца будаваць. Другі момант: будуючы генерацыю, вы павінны разумець, хто будзе спажываць гэтую электраэнергію. Задачы проста нешта пабудаваць, каб яно стаяла, няма”, — дадаў Снікарс.
2 верасня паведамлялася, што расійская дзяржкарпарацыя “Расатам” гатовая дапамагчы Беларусі пабудаваць другую атамную электрастанцыю, калі адпаведнае рашэнне будзе прынятае ў Мінску.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра магчымасць збудавання ў Беларусі яшчэ адной АЭС.
Сёлета 28 студзеня ён адзначыў, што “поўны рашучасці калі не пабудаваць, то пачаць будаўніцтва другой АЭС”. Паводле яго слоў, “вядуцца дыялогі з некаторымі дзяржавамі, у тым ліку і з Расіяй, хто прапануе выгадныя ўмовы — з тым і дамовімся”.
11 жніўня, кажучы пра распаўсюджанасць у краіне электратранспарту, пашырэнне практыкі выкарыстання электраэнергіі для ацяплення, Лукашэнка выказаў меркаванне, што ў будучыні “Беларусі будзе карысная і другая АЭС”. Ён нагадаў, што прапанова “пабудаваць яе на ўсходзе краіны ўжо агучвалася”, такая магчымасць зараз вывучаецца.
19 траўня міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч заявіў, што ўлады “ўсё яшчэ разглядаюць” пытанне будаўніцтва трэцяга энергаблока Беларускай АЭС ці другой атамнай станцыі.
Паводле слоў чыноўніка, спецыялісты вывучаюць патэнцыял росту спажывання электрычнасці ў краіне, складаюцца доўгатэрміновыя прагнозы. Згодна з наяўнымі разлікамі, у 2030–2050 гадах у Беларусі “добрая перспектыва павелічэння электраспажывання”. Менавіта таму, патлумачыў міністр, разглядаецца пытанне пра павелічэнне ядзерных магутнасцей.
У лютым, сакавіку і кастрычніку 2023 года прадстаўнікі дзяржорганаў некалькі разоў заяўлялі, што рашэнне па пытанні будаўніцтва новых ядзерна-энергетычных аб’ектаў пакуль не прынятае.
Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца пераважна за кошт крэдыту Расіі паводле расійскага праекта ВВЭР-1200. Генеральным праекціроўшчыкам і генпадрадчыкам выступае інжынірынгавая кампанія “АСЭ”, якая з’яўляецца галаўной арганізацыяй інжынірынгавага дывізіёна “Расатама”. Збудаванне хутка завершыцца.
- Выбары, ПалітыкаВельмі радыя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка