У Беларусі створана 5,4 тыс. участкаў для галасавання, выбаркамы сфармуюць не пазней за 25 студзеня — ЦВК

11 студзеня, Позірк. У Беларусі створана 5.411 участкаў для галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў у адзіны дзень галасавання, паведаміў 11 студзеня Цэнтрвыбаркам, даючы справаздачу пра завяршэнне гэтага этапа падрыхтоўкі да выбарчай кампаніі.
У Гомельскай вобласці 955 выбарчых участкаў, Мінскай — 899, Брэсцкай — 870, Віцебскай і Магілёўскай — па 693, Гродзенскай — 602, а ў Мінску — 699.
Адзначаецца, што ўчастковыя выбарчыя камісіі будуць сфармаваныя не пазней за 25 студзеня.
У 2024 годзе ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу ў новым статусе.
Назіраць за выбарамі запрошаныя прадстаўнікі цэнтрвыбаркамаў краін СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ, але не Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ).
Адмову запрашаць назіральнікаў АБСЕ Міністэрства замежных спраў патлумачыла сярод іншага “дэградацыяй атмасферы міждзяржаўнага ўзаемадзеяння” на прасторы АБСЕ, “пагаршэннем па віне Захаду лагістычных магчымасцей выезду і ўезду з Беларусі”. Ведамства заявіла пра гатоўнасць “перагледзець свае падыходы ў выпадку адмовы Захаду ад незаконнай санкцыйнай палітыкі і спробаў умяшання ва ўнутраныя справы” Беларусі.
АБСЕ заявіла, што рашэнне Мінска “супярэчыць прынцыпу празрыстасці, які неабходны для правядзення сапраўды дэмакратычных выбараў”.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка