Міністэрства аховы здароўя: У траіх з сямі шпіталізаваных з кішачным расстройствам школьнікаў выяўлена вірусная інфекцыя

11 студзеня, Позірк. У дзіцячую інфекцыйную клінічную бальніцу Мінска шпіталізавана сем вучняў сярэдняй школы № 165 з прыкметамі кішачнай інфекцыі, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Усяго па меддапамогу з вечара 9 студзеня звярнуліся восем дзяцей ад 10 да 14 гадоў, адзін стацыянарнай меддапамозе не меў патрэбы. Стан здароўя пацыентаў у бальніцы стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці, тэмпература ў дзяцей — 37,2-37,3 ° С. Яны ядуць і п’юць.
“У траіх пацвердзілася вірусная інфекцыя (у дваіх — ротавірус, у аднаго — наравірус), — паведаміў загадчык інфекцыйнага аддзялення № 3 (для кішачных інфекцый) Вадзім Лагацько. — Вынікі лабараторных даследаванняў паказалі, што гэта вірусная кішачная інфекцыя. Яна перадаецца бытавым шляхам — ад чалавека да чалавека — не праз ежу і не праз ваду”.
У сувязі са здарэннем, адзначаў раней Міністэрства аховы здароўя, у школе арганізавана “правядзенне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў і эпідэміялагічнага расследавання”. Акрамя гэтага, “праводзіцца ацэнка арганізацыі харчавання, у тым ліку ўмоў прыгатавання і рэалізацыі страў, адабраны для лабараторных даследаванняў пробы гатовых страў і вады, абследаваны персанал харчаблока на кішачную групу інфекцый”.
Аб шпіталізацыі школьнікаў ведамства паведаміла напярэдадні. Першапачаткова гаворка ішла аб кішачнай інфекцыі. Падрабязнасці не раскрываліся.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства