Беларусь гатова ўключыцца “ва ўсе вымярэнні” ШАС — Алейнік
15 студзеня, Позірк. “Ужо ў бягучым годзе” Беларусь гатова “актыўна ўключыцца ва ўсе вымярэнні практычнай дзейнасці” Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік 15 студзеня на сустрэчы з паслом па асаблівых даручэннях МЗС Расіі, спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта РФ па справах ШАС Бахціерам Хакімавым.
Сустрэча прайшла ў Мінску, куды Хакімаў прыбыў “для правядзення кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін па тэматыцы Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва”, паведаміла прэс-служба беларускага МЗС.
“Бакі таксама абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях узаемадзеяння ў рамках ШАС і абмеркавалі маючыя адбыцца мерапрыемствы і графік кантактаў на розных узроўнях”, — гаворыцца ў рэлізе знешнепалітычнага ведамства.
Беларусь інтэгруецца ў ШАС амаль 15 гадоў: у 2010 годзе атрымала статус партнёра арганізацыі, у 2015-м — назіральніка.
У ліпені 2022 года Мінск падаў заяўку на ўступленне ў ШАС. У верасні прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў паведаміў на саміце арганізацыі, што пачалася працэдура надання Беларусі статусу паўнапраўнага члена.
Пра тое, што Беларусь можа ўступіць у ШАС да наступнага саміту арганізацыі, які пройдзе ў Астане (Казахстан) у ліпені 2024 года, 4 ліпеня 2023-га паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі са спасылкай на Алейніка.
Летась 25 снежня перад пасяджэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета (ЕАЭС) у Санкт-Пецярбургу Лукашэнка заявіў журналістам, што ШАС з’яўляецца “добрай пляцоўкай”, але сярод яе членаў няма палітычнага адзінства.
“Індыя, Кітай… Розная палітыка. Індыю рвуць туды, у НАТА, так званае НАТА Ціхага акіяна. У Індыі адна палітыка, у Кітая іншая, у Расіі трэцяя”, — сказаў ён.
Падкрэсліўшы палітычную арыентаванасць ШАС і БРІКС, Лукашэнка адзначыў у параўнанні з гэтым выгадныя адрозненні ЕАЭС.
“Ні ШАС, ні БРІКС не маюць такіх цесных сувязяў, не размаўляюць на адной мове як усе мы [у ЕАЭС], без перакладчыкаў. І самае галоўнае — у эканоміцы не маюць гэтай адзінай эканамічнай прасторы”, — удакладніў Лукашэнка.
“Яны не маюць таго, што маем мы, — дадаў ён. — Матэрыяльнае — што можна памацаць”.
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва была створана ў 2001 годзе. Дэкларацыю аб яе фарміраванні падпісалі кіраўнікі Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Пазней да арганізацыі далучыліся Індыя, Іран, Пакістан.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаТбіліскі суд перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь другі квартал запар займае трэцяе месца ў ЕАЭС па дарагоўлі бензіну і дызпаліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку года Латвія спыніла больш за 5 тыс. спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+