Праўладная “Белая Русь” накіруе гуманітарную дапамогу на акупаваныя РФ тэрыторыі Украіны

16 студзеня, Позірк. Праўладная грамадская арганізацыя “Белая Русь” сабрала гуманітарную дапамогу для “жыхароў Данбаса”, паведамляе “Союзное вече”.
Акцыя “Белая Русь — дзецям Данбаса” пачалася 15 снежня 2023 года і праводзіцца сумесна з Федэральным агенцтвам “Рассупрацоўніцтва” ў Беларусі.
У кожнай з абласцей краіны сабрана каля 10 тон грузу (прадукты харчавання, медыкаменты, цёплае адзенне, сродкі гігіены, рэчы для нованароджаных, цацкі і спартыўнае абсталяванне), гаворыцца ў паведамленні.
Чакаецца, што ён будзе адпраўлены “ў канцы студзеня — пачатку лютага” пры пасярэдніцтве расійскага боку.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю поўнамаштабнай вайне супраць Украіны, у тым ліку прасоўваючы ініцыятывы, якія пазіцыянуюцца як гуманітарныя на акупаваных тэрыторыях.
Паводле даных Лабараторыі гуманітарных даследаванняў Ельскага ўніверсітэта (ЗША), з Украіны ў Беларусь з пачатку развязанай РФ вайны вывезена не менш за 2.442 дзяцей 6–17 гадоў. Згодна з дакументам, дзяцей (у тым ліку з уразлівых груп насельніцтва) прывозілі ў 13 беларускіх устаноў.
Сярод датычных да перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь названы беларускі паралімпіец і праўладны грамадскі дзеяч Аляксей Талай, ААТ “Беларуськалій”, праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
1 снежня 2023 года Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла членства Беларускага Чырвонага Крыжа з-за невыканання кастрычніцкага патрабавання федэрацыі вызваліць ад пасады генеральнага сакратара БЧК Дзмітрыя Шаўцова. Прэтэнзіі да яго ўзніклі з-за яго візітаў у акупаваныя РФ украінскія гарады Луганск і Данецк, заявы аб перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый, выкарыстанне расійскай ваеннай сімволікі.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь першая па зарплаце ў ЕАЭС толькі ў адным з 19 відаў дзейнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку снежня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 404 спробы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства



