У Заходнім аператыўным камандаванні пачалася праверка танкавага батальёна адной з мехбрыгад

17 студзеня, Позірк. Праверка танкавага батальёна адной з механізаваных брыгад Заходняга аператыўнага камандавання пачалася на распараджэнне начальніка Генеральнага штаба Віктара Гулевіча.
Прэс-служба Міністэрства абароны паведаміла 17 снежня, што плануецца ацаніць “гатоўнасць асабовага складу вайсковай часці да выканання задач па прызначэнні”, а таксама “стан узбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі да наступнага прымянення”.
Такія мерапрыемствы ў Беларусі праводзяцца рэгулярна. 15 снежня 2023 года ваеннае ведамства абвясціла пра раптоўную праверку дзяжурных сіл супрацьпаветранай абароны, 4 снежня — пра планавыя заняткі па баявой гатоўнасці.
15 студзеня стала вядома, што беларускія вайскоўцы “пройдуць навучанне” на тэрыторыі Расіі, каб пераняць “досвед, набыты Узброенымі сіламі Расіі падчас вядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі”. Тэрмінам “спецыяльная ваенная аперацыя” расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну супраць Украіны, развязаную РФ у лютым 2022 года.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаРэжым інкамунікада з'яўляецца інструментам здзяйснення злачынстваў супраць чалавечнасці — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
