Ваенная дактрына Беларусі можа служыць асновай для ўрэгулявання ў Еўропе — Хрэнін

19 студзеня, Позірк. Абноўленая вайсковая дактрына Беларусі можа служыць “асновай для ўрэгулявання сітуацыі ў Еўропе, запуску мірнага дыялогу”, — заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін падчас брыфінгу 19 студзеня.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба ведамства, беларускі бок прадэманстраваў зацікаўленасць у “аднаўленні ўплыву міжнародных арганізацый па бяспецы, такіх як ААН, АБСЕ і іншыя”, а таксама “эфектыўным іх функцыянаванні па прадухіленні і вырашэнні ўзброеных сутыкненняў”.
Хрэнін заявіў, што ў адпаведнасці з дакументам Беларусь “адкрытая да супрацоўніцтва ў вайсковай сферы з любымі дзяржавамі”, у тым ліку дзяржавамі NATO.
“Мы гатовыя аднавіць прагматычны дыялог пры ўмове спынення імі агрэсіўнай рыторыкі і дзеянняў у дачыненні да нас”, — сцвярджае міністр.
У абноўленай Ваеннай дактрыне “дакладна вызначылі і даводзім погляды Рэспублікі Беларусь на прымяненне размешчанай на нашай тэрыторыі тактычнай ядзернай зброі”, заявіў Хрэнін, каментуючы вынікі праведзенага 16 студзеня пасяджэння Савета бяспекі Беларусі, на якім абмяркоўваўся праект дакумента.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. З беларускай тэрыторыі расійская армія ажыццявіла наўпроставы напад на суседнюю краіну, затым цягам некалькіх месяцаў праводзіліся ракетныя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Таксама расійскія вайскоўцы карысталіся беларускай вайсковай інфраструктурай.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

