У Мінску пачаўся завочны суд па справе ByPol
22 студзеня, Позірк. Мінскі гарадскі суд 22 студзеня пачаў завочна разглядаць справу ByPol, паведамляюць дзяржСМІ.
Як вынікала з раскладу на сайце Вярхоўнага суда, суддзя — Дзіна Кучук.
Справа ўзбуджана ў дачыненні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў аб’яднання былых сілавікоў ByPol Аляксандра Азарава, Уладзіміра Жыгара, Мацвея Купрэйчыка, Андрэя Астаповіча, Ігара Лобана і Алега Талерчыка
Генпракуратура раней адзначала, што “названыя асобы ў розныя перыяды здзейснілі дзеянні з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам”.
Паводле версіі ведамства, дзейнасць аб’яднання, прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем, “а з 30 жніўня 2022 года <…> тэрарыстычнай арганізацыяй”, “абвінавачаных, а таксама іншых кіраўнікоў і ўдзельнікаў” вялася “шляхам правядзення прапагандысцкай працы сярод пратэстнай часткі насельніцтва і кансалідацыі гэтых асоб, выпрацоўкі мер ціску на сістэму дзяржаўнага кіравання, аказання фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння на прадстаўнікоў дзейнай улады праз размяшчэнне ў адкрытым доступе ў сетцы Інтэрнэт іх асабістых даных, а таксама даных чальцоў іх сем’яў, у тым ліку малалетніх і непаўналетніх дзяцей”.
У наглядным ведамстве лічаць, што некаторыя ўдзельнікі ByPol распрацавалі “адмысловую аперацыю “Мабілізацыйны план “Перамога”, а таксама “паўторна выступілі стваральнікамі і кіраўнікамі фарміраванняў “Аб’яднаны Пераходны Кабінет” і “Паспалітае Рушэньне”, прызнаных пасля экстрэмісцкімі, адзначаецца ў прэс-рэлізе.
У якасці абвінавачаных прыцягнулі:
Азарава — паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт. 188 (паклёп), ч. 4 арт. 16 (арганізацыя і ўчыненне злачынства або кіраўніцтва яго ўчыненнем, або стварэнне арганізаванай групы або злачыннай арганізацыі, або кіраўніцтва імі) і ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін), ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы), ч. 1 і 2 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса;
Жыгара — паводле ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 357, ч. 1 і 2 арт. 3611;
Купрэйчыка — паводле ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 357, ч. 1 і 2 арт. 3611, арт. 369;
Ігара Лобана — паводле ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 357, ч. 1 і 2 арт. 3611;
Астаповіча — паводле ч. 3 арт. 130, ч. 1 арт. 357, ч. 1 арт. 3611;
Талерчыка — паводле ч. 1 і 3 арт. 130, ч. 3 арт. 2031 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных), ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 361, ч. 1 і 2 арт. 3611, ч. 1 арт. 3614, ч. 2 арт. 367.
Спецвытворчасць па справе ў дачыненні да прадстаўнікоў і экс-удзельнікаў аб’яднання былых сілавікоў ByPol была распачатая 8 верасня.
У пачатку лета 2023 года ў ByPol адбыўся публічны канфлікт. Пасля перамоваў бакоў з удзелам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай структура падзялілася на дзве — фонд ByPol і аб’яднанне BelPol. Апошняе стала “поўным праваўладальнікам абсалютна ўсіх магчымасцяў і інструментаў” першапачатковай арганізацыі ByPol, “як тэхнічных, так і інтэлектуальных”. За фондам, які ўзначальвае Азараў, засталося юрыдычную назву ByPol і план “Перамога”.
6 жніўня Ціханоўская вызваліла Азарава ад пасады прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні правапарадку. Пры гэтым, паводле яе слоў, Азараў працягнуў ажыццяўляць каардынацыю плана “Перамога” ў супрацоўніцтве з кабінетам.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма паводле 34 складаў злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка