У Латвіі з 2016 года па падазрэнні ў шпіянажы на карысць РФ ці Беларусі затрымана 20 чалавек

22 студзеня, Позірк. З 2016 года ў Латвіі па падазрэнні ў шпіянажы і іншай пагрозлівай нацыянальнай бяспецы дзейнасці на карысць Расіі ці Беларусі было затрымана 20 чалавек, паведамляе Delfi са спасылкай на Службу дзяржаўнай бяспекі (СДБ) гэтай балтыйскай краіны.
Летась служба затрымала найбольшую колькасць чалавек за падобныя злачынствы — такіх было 10 чалавек, не паведамляецца, на чыю карысць яны ажыццяўлялі шпіянаж і іншыя дзеянні. У 2022 годзе СДБ затрымала аднаго чалавека па падазрэнні ў шпіянажы па заданні спецслужбаў Беларусі.
Суседнія з Беларуссю краіны ў апошнія гады настойліва раяць сваім грамадзянам не наведваць Беларусь. Так, Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) Літвы сцвярджае, што ў грамадзян Літвы пры ўездзе ў Беларусь спецслужбы не толькі правяраюць асабістыя рэчы і тэхніку, але і “імкнуцца атрымаць дадзеныя аб палітычных поглядах грамадзяніна, сваяках, сябрах, месцы працы, адносінах да вайны Расіі супраць Украіны”.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 8 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка



