Прадстаўнік ByPol пра завочны суд: Гэта паперамарацельства будзе працягвацца, пакуль мы займаемся сваёй дзейнасцю

22 студзеня, Позірк. Завочны суд па справе ByPol праходзіць толькі цяпер, бо следства толькі нядаўна “дабралася нейкіх да дэталяў”; так бывае, калі абвінавачванне фабрыкуюць “на пустым месцы”, “пад канкрэтныя артыкулы трэба навыдумляць чарговы бздуры”, заявіў у каментары “Позірку“ адзін з заснавальнікаў ініцыятывы, былы супрацоўнік Следчага камітэта Андрэй Астаповіч.
“Затрыманага няма, яго нельга захапіць, каб выбіць паказанні, — падкрэсліў былы следчы. — Сілавікі вельмі доўга разбіраліся з тым, хто ўвайшоў у арганізацыю. Прапагандзе яны заяўляюць, што ім усё пра ўсіх вядома, але акрамя публічных людзей у абвінавачванні ніхто не фігуруе”.
Астаповіч назваў чаканай рэакцыю ўладаў на дзейнасць арганізацыі. “Увесь час ідзе супрацьстаянне, і па кожным нашым пасту ў сацсетках збіраюцца нарады, на якіх абмяркоўваюць: вось, ворагі, трэба з імі вырашаць”, — дадаў ён.
Прадстаўнік ініцыятывы лічыць, што рэакцыя “на нашу працу не запозненая, а якая ёсць”.
“Наступным этапам можа быць, як у дачыненні да [экс-рэстаратара] Вадзіма Пракоп’ева (у снежні мінулага года паўторна прыгавораны на 25 гадоў пазбаўлення волі завочна, — “Позірк“.), да прыкладу — другое закрытае пасяджэнне. Ужо ў дачыненні да BelPol. Гэта паперамарацельства будзе працягвацца, пакуль мы займаемся сваёй дзейнасцю. Будуць фіксавацца інтэрв’ю, пісацца стэнаграмы, гэта не азначае, што нас цяпер завочна асудзяць і забудуць. Думаю, гэтую справу нават не стануць здаваць у архіў”, — лічыць Астаповіч.
Поўны каментар Андрэя Астаповіча даступны падпісчыкам “Позірк+”


- Грамадства, ПалітыкаУ культурнай прасторы Беларусі засілле расійскага кантэнту — кіраўнік Беларускай рады культуры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 16 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПрадстаўнік "Бюро Медыя": Дзейнасць незалежных СМІ Беларусі адпавядае мэтам "Еўрапейскага шчыта дэмакратыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат Павілёніс: Трэба даводзіць да ЗША, што здзелкі з беларускім рэжымам — глупстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваХроніка палітычных рэпрэсій за 16–17 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКіраўнік БАЖ: Незалежная беларуская журналістыка — фактар рэгіянальнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
