Кіраўнік Генштаба: Беларусь узмоцніць разведку падчас вучэнняў НАТО

24 студзеня, Позірк. На час правядзення манеўраў Паўночнаатлантычнага альянсу “Абаронца”, Беларусь павялічыць свае магчымасці ў разведцы, заявіў у праграме “Размова ў прэзідэнта” 23 студзеня на тэлеканале “Беларусь 1” начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Віктар Гулевіч.
Паводле яго слоў, у рамках вучэнняў НАТО “будзе прыцягнута вялікая групоўка — да 90 тыс. [вайскоўцаў]: У апошні раз 125 тыс. было ў часы супрацьстаяння краін Варшаўскай дамовы і краін НАТО”.
“Адбываецца сапраўды выхад на больш высокі ўзровень па прымяненні сіл і сродкаў НАТО ў такіх вялікіх стратэгічных вучэннях, — заявіў военачальнік. — Натуральна, нашы Узброеныя сілы, мы найперш кантралюем і адсочваем сітуацыю як на зямлі (па стварэнні груповак), так і ў паветры”.
Ён падкрэсліў, што маніторынг сітуацыі каля граніц Беларусі будзе нарошчвацца, каб “кантраляваць тое, што адбываецца на сумежных тэрыторыях і сумежнапаветранай прасторы”.
Паводле слоў Гулевіча, магчымасці беларускіх Узброеных сіл “дазваляюць супрацьстаяць тым сілам, якія будуць удзельнічаць у гэтым вучэнні”. У выпадку неабходнасці “яны змогуць прадэманстраваць адэкватны адказ на любыя пагрозы, якія будуць паступаць з боку Захаду”.
Цяпер беларускія ваеннаслужачыя адсочваюць самалёты і дроны, якія вядуць разведку ўздоўж граніц Саюзнай дзяржавы: “Адпаведна і мы кантралюем іх дзеянні для таго, каб своечасова зрэагаваць і не дапусціць якіх-небудзь правакацый на нашай граніцы або ў нашай паветранай прасторы”.
Паоводле даных НАТ, манеўры пройдуць з лютага па травень. Раней кіраўнік ваеннага камітэта альянсу адмірал Роб Бауэр адзначаў, што вучэнні адбудуцца на тэрыторыі Германіі, Польшчы і краінах Балтыі. У іх будзе задзейнічана больш за 50 караблёў (ад авіяносцаў да эсмінцаў), звыш 80 знішчальнікаў, верталётаў і беспілотнікаў і не менш як 1.100 баявых машын.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства