Мінск 17:18

Мікалаю Халезіну ўручаны ордэн Брытанскай імперыі

Мікалай Халезін
Фота: "Еўрарадыё"

25 студзеня, Позірк. Драматургу і сузаснавальніку Беларускага Свабоднага тэатра Мікалаю Халезіну 24 студзеня ўручаны Ордэн Брытанскай імперыі, паведаміла Daily Mail.

Халезін атрымаў яго з рук прынцэсы Ганны, цырымонія прайшла ў Віндзорскім замку.

3 лістапада 2023 года Ордэн Брытанскай Імперыі атрымала сузаснавальніца Беларускага Свабоднага тэатра, жонка Халезіна Наталля Каляда.

Як адзначаецца на сайце Беларускага Свабоднага тэатра, які базуецца цяпер у Лондане, ён быў заснаваны ў 2005 годзе і з’яўляецца адзіным тэатрам у Еўропе, забароненым урадам па палітычных матывах.

Тэатр адзначаны такімі ўзнагародамі, як Прэмія Французскай Рэспублікі па правах чалавека (2007 год), Прэмія Атлантычнай рады (2011 год) і Прэмія Вацлава Гавела за творчае іншадумства (2018 год).

Каляда і Халезін заснавалі Глабальную мастацкую кампанію “Свабодная Беларусь”, у межах якой працуюць з міжнароднымі арганізацыямі ў тым ліку па пытанні санкцый супраць афіцыйнага Мінска.

31 кастрычніка стала вядома, што тэлеграм-чат Халезіна “Khalezin Chat” быў уключаны ў размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ордэн Брытанскай імперыі — рыцарскі ордэн, заснаваны брытанскім каралём Георгам V у 1917 годзе. Гэта самы малодшы ордэн у брытанскай сістэме ўзнагарод.

Падзяліцца: