Інстытут беларускай мовы за мяжой можа афіцыйна паўстаць гэтай вясной

27 студзеня, Позірк. Інстытут беларускай мовы за мяжой можа афіцыйна паўстаць ужо гэтай вясной, вынікае са слоў прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па нацыянальным адраджэнні Аліны Коўшык.
“Я вельмі спадзяюся, што ўвесну мы абвясцім пра яго стварэнне, там ёсць ініцыятыўная група, — паведаміла палітык 27 студзеня на адкрытай сустрэчы ў Вільнюсе. — Зараз мы фармуем галоўныя ідэі, мэты, задачы. <…> Асноўнае, што нам патрэбна, — навуковае развіццё беларускай мовы і агулам беларусістыкі. Другі бок інстытута — прамоцыя, папулярызацыя беларускай мовы і ўсё, што з гэтым звязана”.
Пасля сустрэчы Коўшык паведаміла “Позірку”, што ў пытанні Інстытута беларускай мовы АПК працуе з мовазнаўцамі: “Яны гэта ствараюць”. Паводле яе слоў, установа будзе займацца даследаваннямі беларускай мовы, у перспектыве там можна будзе скончыць дактарантуру.
Прадстаўніца кабінета выказала спадзеў на тое, што інстытут “стане часткай альбо асновай” для беларускага навукова-даследчага ўніверсітэта, які плануе стварыць АПК. “Такім чынам, мы зараз будуем адну цаглінку, якіх павінна быць болей ва ўніверсітэце. Проста пачынаем з таго, што мы зараз рэальна можам зрабіць”, — адзначыла яна.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- ПалітыкаКалі пасля вызвалення адных палітвязняў з'яўляюцца іншыя, мы лечым толькі сімптомы хваробы — Freedom HouseМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаДарадца Ціханоўскай заклікаў правесці чарговы раўнд стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмсіламі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць настаўнікаў у Беларусі зменшылася на 28%, школ — на 43% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


