Мінск 02:45

Долар, еўра і расійскі рубель патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

Крыніца: unsplash.com / JustStartInvesting

29 студзеня, Позірк. Амерыканская, расійская, а таксама агульная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 студзеня.

Курс долара знізіўся да 3,1836 рубля (-0,0007, -0,02%), еўра — да 3,4439 (-0,0029, -0,08%), расійскага рубля — да 3,5533 за 100 ( -0,75, -0,21%).

Юань падаражэў да 4,4256 за 10 (+0,01, +0,23%).

На мінулым працоўным тыдні (22–26 студзеня) курс долара вырас на 0,65% (з 3,1637 да 3,1843), юаня — на 0,83% (з 4,3794 да 4,4156 за 10), еўра — на 0,59% (з 3,4266 да 3,4468); расійскага рубля — знізіўся на 0,2% (з 3,5679 да 3,5608 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 2023 год павялічыўся на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: