Беларусь і Расія яшчэ не дамовіліся аб стварэнні адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў — Лукашэнка (дапоўнена)

29 студзеня, Позірк. Беларусь і Расія “пакуль цалкам не вызначыліся па самых галоўных пытаннях — гэта тычыцца стварэння адзіных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы.
Паводле яго слоў, якія перадае ТАСС, ён рэгулярна абмяркоўвае гэтыя пытанні са сваім расійскім калегам. “Дамоўленасці дасягнутыя. Думаю, што ўрадам трэба больш актыўна рэалізоўваць гэтыя дамоўленасці”, — дадаў ён.
Раней Лукашэнка адзначаў, што адзіны энергарынак — гэта адно з ключавых пытанняў, якое трэба ўрэгуляваць у адносінах Масквы і Мінска.
У сваім выступе на ВДС ён таксама заявіў пра неабходнасць “у што б там ні стала ліквідаваць усё, што стрымлівае ўзаемныя пастаўкі тавараў, выраўняць умовы дзейнасці для прадпрыемстваў, ліквідаваць бар’еры ў сферы дзяржаўных закупак, зняць абмежаванні для транзіту тавараў”.
Гаворачы аб транспарціроўцы беларускіх экспартных грузаў праз расійскія парты, Лукашэнка згадаў прапановы па павелічэнні прапускной здольнасці Кастрычніцкай чыгункі ў напрамку партоў Санкт-Пецярбурга: “Мільёны тон беларускіх грузаў пераарыентаваны з партоў балтыйскіх дзяржаў на Пецярбург, Мурманск, чарнаморскія парты. Але напружанне існуе”.
Лукашэнка адзначыў: яны з Пуціным прынялі рашэнне аб тым, што “Кастрычніцкая чыгунка ў кірунку Піцера павінна больш інтэнсіўна працаваць, там на першым этапе патрэбныя і невялікія грошы, і невялікая праца, каб раз’езды аднавіць”.
Паводле яго пераканання, па выніках 2023 года Беларусь і Расія абновяць гістарычны максімум гандлю таварамі і паслугамі, гадавы абарот чакаецца на ўзроўні каля 54 млрд долараў.
Аб значным павелічэнні аб’ёмаў перавалкі грузаў праз расійскія парты заявіў 8 кастрычніка ў эфіры тэлеканала АНТ міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.
“Мы працуем праз 20 партоў ў Расіі, — сказаў кіраўнік ведамства. — Калі ў 2022 годзе праз парты перавальвалі 6,1 млн тон (беларускай прадукцыі — “Позірк“.), то за 8 месяцаў 2023 года — больш за 8,5 млн тон. Найбольш запатрабаваныя — парты Ленінградскай вобласці і Санкт-Пецярбурга, праз якія перавальваецца каля 75–80% грузаў. Калі ўлічыць сухапутныя маршруты, колькасць перавезеных грузаў набліжаецца да 10 млн тон за 8 месяцаў”.
Гл. таксама:
Лукашэнка: Абмеркавалі з Пуціным, як далей развівацца “з улікам горкага досведу СВА”
Расія і Беларусь узгаднілі планы па будаўніцтве “адзінай культурна-гуманітарнай прасторы — МЗС РФ

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі суседнія краіны ЕС не зафіксавалі мігрантаў па-за пунктамі пропуску на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску і яшчэ на сямі метэастанцыях 9 снежня зафіксаваныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаВосем банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь на 3-м месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю з пачатку 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі ў гадавым вымярэнні павялічыліся ў трох рэгіёнах Беларусі — статкамітэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–9 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваПраз вясновыя замаразкі многія гаспадаркі страцілі ўвесь ураджай пладовых і ягадных культур — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


