Мінск 10:48

Долар, еўра і юань патаннелі на таргах БВФБ 30 студзеня 2024 года

Крыніца: freepik.com

30 студзеня, Позірк. Амерыканская, кітайская, а таксама агульная еўрапейская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 студзеня.

Курс долара знізіўся да 3,1771 рубля (-0,0065, -0,2%), еўра — да 3,439 (-0,0049, -0,14%), юаня — да 4,4159 за 10 (-0,0097, -0,22%).

Расійскі рубель падаражэў да 3,5578 за 100 (+0,0045, +0,13%).

На мінулым працоўным тыдні (22–26 студзеня) курс долара вырас на 0,65% (з 3,1637 да 3,1843), юаня — на 0,83% (з 4,3794 да 4,4156 за 10), еўра — на 0,59% (з 3,4266 да 3,4468); расійскага рубля — знізіўся на 0,2% (з 3,5679 да 3,5608 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі за 2023 год павялічыўся на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: