СК зможа атрымліваць звесткі аб персанальных даных фізічных асоб без іх згоды — законапраект

31 студзеня, Позірк. Палата прадстаўнікоў прыняла 31 студзеня ў першым чытанні змены ў заканадаўства па пытаннях Следчага камітэта, паведамляе тэлеграм-канал заканатворчага органа.
Праект накіраваны на “ўдасканаленне прававога рэгулявання парадку прадастаўлення СК паўнамоцтваў на апрацоўку персанальных даных”, штогадовага дэкларавання даходаў і маёмасці яго супрацоўнікаў, забеспячэння іх “прадметамі формы адзення, знакамі адрознення па спецыяльных званнях і іншай рэчавай маёмасці”, прыёму на службу ў СК і на “удакладненне статусу курсанта СК”.
Згодна з дакументам, СК будзе ўпаўнаважаны “ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі без згоды фізічных асоб” атрымліваць звесткі “з інфармацыйных рэсурсаў [сістэм], якія змяшчаюць персанальныя дадзеныя”, і мець доступ, “у тым ліку выдалены, да гэтых рэсурсаў”.
Таксама прадугледжваюцца павелічэнне “гранічнага ўзросту прыёму на службу ў СК з 25 да 28 гадоў”, прадастаўленне “грамадзянам, прынятым ва ўстанову вышэйшай адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) для атрымання вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях для СК”, статусу яго супрацоўніка.
З моманту прыняцця закона “асобы радавога і малодшага начальніцкага складу СК” не павінны будуць штогод “прадстаўляць дэкларацыі аб даходах і маёмасці”, а з кампетэнцыі Аляксандра Лукашэнкі выключаць паўнамоцтвы па “ўстанаўленні норм забеспячэння супрацоўнікаў СК прадметамі формы адзення, знакамі адрознення па спецыяльных званнях і іншай рэчавай маёмасцю”.


- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+