У 2023 годзе Польшча адмовіла ў прадастаўленні часовага ВНЖ амаль 14% заяўнікаў з Беларусі
1 лютага, Позірк. У прадастаўленні часовага віду на жыхарства Польшча адмовіла ў 2023 годзе 13,9% заяўнікаў з Беларусі, гаворыцца ў даследаванні “Польскага кансультанта”. Грамадзянам Расіі адмовілі ў 36,2% выпадкаў, Украіны — у 5,7%, грамадзянам іншых дзяржаў — у 17%.
Усяго летась у атрыманні ВНЖ было адмоўлена 23.979 замежнікам, самая вялікая доля адмоваў была ў Мазавецкім ваяводстве — 14,96% (15.023 чалавекі).
У 2023-м Польшча выдала 334.381 часовы від на жыхарства, у тым ліку 59.627 беларусам (17,8% ад агульнай колькасці). Найбольшая доля выдадзеных ВНЖ прыпадае на ўкраінцаў (65%; 217.250), найменшая — на расіян (2%; 6.841).
На 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывала 118.562 грамадзян Беларусі, якія маюць сапраўдны дакумент, выдадзены ў Польшчы і які дае права на знаходжанне на тэрыторыі краіны, паведаміў раней Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) са спасылкай на дадзеныя ўпраўлення па справах замежнікаў Польшчы.
У прыватнасці, 39.553 беларусы маюць пастаянны від на жыхарства, 69.399 — часовы від на жыхарства, 6.555 чалавек — дадатковую абарону, 1.160 — дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрасаюза, 436 — часовую абарону, 578 — статус бежанца і 881 — “іншыя падставы”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства30 студзеня тэмпературныя рэкорды абнавіліся на ўсіх метэастанцыях Беларусі, у Жлобіне — новы максімум месяца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваТакса за паскарэнне пераходу беларуска-польскай мяжы ў пікавыя дні студзеня дасягала 150 еўраМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+