Падчас еўрапейскага турнэ кіраўнікоў ПКК абмяркоўвалася стварэнне хабаў для зборкі БПЛА

2 лютага, Позірк. Падчас турнэ кіраўнікоў палка Кастуся Каліноўскага абмяркоўвалася стварэнне ў еўрапейскіх краінах зборачных хабаў беспілотных летальных апаратаў для патрэб фарміравання, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 2 лютага намеснік кіраўніка ПКК Вадзім Кабанчук.
“Гэта тая зброя, якая дапамагае зараз трымаць фронт ва Украіне, — сказаў ён. — З-за таго, што бракуе боепрыпасаў, <…> менавіта новыя тэхналогіі даюць магчымасць утрымаць сітуацыю на фронце, не даць [ворагу] прасунуцца далей”.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка ён увайшоў у склад УСУ. 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года ПКК абвясціў аб стварэнні новага батальёна “Western” з удзелам замежнікаў.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
З 21 студзеня па 1 лютага камандзір палка Дзяніс Прохараў разам з Кабанчуком правялі сустрэчы з беларусамі ў Варшаве, Лодзі, Кракаве, Уроцлаве, Познані, Быдгашчы, Гданску, Беластоку, Празе, Берліне і Вільнюсе.
Гл. таксама:
Полк Каліноўскага назваў сустрэчы з суайчыннікамі ў ЕС часткай стратэгіі вызвалення Беларусі


- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЁршыкі для ўнітазаў уключаныя ў спіс мэблі для арэнднага жылля, якое выдзяляецца дзяржслужачым у Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць звалак, якія штогод прыбірае лясная ахова, за апошнія пяць гадоў узрасла больш чым на 800Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаМіліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася "спыняць масавыя беспарадкі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка