“Вясна”: Некаторыя затрыманыя падчас студзеньскага рэйду асуджаныя паводле артыкула КаАП, які раней не выкарыстоўваўся для рэпрэсій

2 лютага, Позірк. Некалькі чалавек, затрыманых падчас маштабнага рэйду сілавікоў 23–24 студзеня, асуджаныя паводле ч. 2 арт. 24.15 КаАП — “выкарыстанне замежнай бязвыплатнай дапамогі для ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці ці іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што раней гэты артыкул для палітычных рэпрэсій не выкарыстоўваўся.
“Гэта адвольны пераслед людзей, якія не парушылі ніякіх юрыдычных правілаў, а менавіта [не мелі] незаконнай мэты расходавання сродкаў падтрымкі для “ажыццяўлення тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці ці іншых дзеянняў, забароненых заканадаўствам”. У дадзеным выпадку гэта з’яўляецца перадумовай для пераследу”, — заявіў праваабаронца Павел Сапелка.
Паводле яго слоў, палітыка Беларусі ў галіне рэгулявання замежнай і міжнароднай дапамогі “неаднаразова была прадметам крытычнай ацэнкі праваабаронцаў і міжнародных арганізацый, паколькі яна замахвалася на многія неад’емныя правы і свабоды, напрыклад, на свабоду асацыяцый і свабоду меркаванняў і іх выказвання”.
Другая частка артыкула 24.15 КаАП цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй атрыманай дапамогі, для юрыдычных асоб — штраф да 100% ад атрыманай дапамогі з канфіскацыяй гэтай дапамогі.
23–24 студзеня па Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і затрыманняў сваякоў палітычных зняволеных, былых палітвязняў і інш. Некаторыя з затрыманняў звязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Паводле інфармацыі “Вясны”, пад пераслед трапіла больш за 200 чалавек, некалькі дзясяткаў асудзілі па адміністрацыйных справах, на некаторых заведзеныя крымінальныя справы. Папярэдне людзям інкрымінаваныя арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

