У 2023 годзе зафіксаваныя 1.263 крымінальныя справы за “абразу Лукашэнкі” — BelPol

2 лютага, Позірк. У 2023 годзе вялося следства па 1.263 справах, узбуджаных паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта), паведаміў прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў BelPol Андрэй Астаповіч 2 лютага ў Варшаве на сустрэчы, прысвечанай актуальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і новым тэндэнцыям у рэпрэсіўнай палітыцы ўладаў.
Паводле яго слоў, яшчэ 1.570 спраў былі расследаваны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады).
Астаповіч назваў іншыя артыкулы КК, якія масава ўжываліся летась для палітычных рэпрэсій: 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) — 798 спраў; 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) — 423; 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) — 261; 2031 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) — 238; 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) — 98; 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) — 88; 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) — 83; 370 (здзек над дзяржаўнымі сімваламі) — 76; 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) — 43; 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) — 36; 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) — 14.
Усяго, сказаў Астаповіч, “патэнцыйна палітычнымі” варта лічыць 6.419 крымінальных спраў, следства па якіх у 2023 годзе вялі беларускія ўлады.

- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла амаль да 6,5 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 31 кастрычніка — 16 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаУкраінскі праект "Хачу жыць" апублікаваў спіс дэзерціраў з расійскага войска, сярод іх тры беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаШэсць банкаў абвясцілі аб новаўвядзеннях у працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС у кастрычніку на 43% перавышае паказчык гадавой даўнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

