Беларусь і Зімбабвэ рыхтуюцца да першага пасяджэння пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве

6 лютага, Позірк. Амбасадар Беларусі ў Зімбабвэ Ігар Маршалаў 5 лютага ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў гэтай афрыканскай дзяржавы Фрэдэрыку Шаве, паведамляе беларускае знешнепалітычнае ведамства.
Адзначаецца, што бакі абмеркавалі падрыхтоўку да правядзення першага пасяджэння сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве.
“Абмеркаваныя асноўныя кірункі беларуска-зімбабвійскай супрацы, <…> асаблівая ўвага нададзеная працягу ўмацавання гандлёва-эканамічных сувязей паміж дзвюма краінамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пагадненне аб стварэнні сумеснай камісіі па супрацоўніцтве было падпісанае 31 студзеня 2023 года ў Харарэ падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ. Ён зацвердзіў гэты дакумент 2 траўня.
26 студзеня 2024 года стала вядома, што міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў падпісаў у Зімбабвэ мемарандум аб супрацы паміж праваахоўнымі ведамствамі дзвюх краін. Паводле слоў чыноўніка, Лукашэнка “даручыў аказаць усялякую падтрымку зімбабвійскім сябрам”.
Сёлета 31 студзеня мемарандум аб супрацы падпісалі міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік і яго зімбабвійская калега Сітэмбіса Джайл Глэдзіс Ньёні.
Беларускія ўлады актывізавалі кантакты з Зімбабвэ ў 2023 годзе, аднак актуальных звестак па двухбаковым тавараабароце пакуль няма. Па выніках 2022 года аб’ём узаемнага гандлю склаў каля 40 млн долараў, 2021-га — 25 млн, 2020-га — 33,6 млн.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



