Урад прапануе прыцягваць грамадзян да абаронных работ у мірны час
19 кастрычніка, Позірк. Савет міністраў унёс у Палату прадстаўнікоў папраўкі да закона “Аб абароне” ад 3 лістапада 1992 года, якія сярод іншага закліканы рэгламентаваць “парадак удзелу грамадзян на добраахвотнай аснове ў выкананні работ абароннага характару ў мірны час”.
Законапраект закладвае аснову для вызначэння пераліку такіх работ, памеру платы за іх выкананне.
Згодна з папраўкамі, “на перыяд удзелу ў выкананні работ абароннага характару” грамадзянін вызваляецца ад асноўнай працы з захаваннем за імі працоўнага месца, пасады служачага (прафесіі рабочага) і сярэдняга заробку.
“Грамадзяне, якія дасягнулі 16 гадоў, маюць права браць удзел у выкананні работ абароннага характару ў мірны час да ўвядзення ваеннага становішча ў парадку, вызначаным Саветам міністраў”, — гаворыцца ў законапраекце.
Падкрэсліваецца, што “ўдзел грамадзян у выкананні работ абароннага характару ў мірны час да ўвядзення ваеннага становішча з’яўляецца добраахвотным”.
Карэктаванні таксама закранаюць паўнамоцтвы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Сярод іншага на ведамства ўскладаецца задача надаваць Генеральнаму штабу інфармацыю, неабходную “для прымянення мер па забеспячэнні ваеннага становішча”.
“[МАРГ] распрацоўвае план нармаванага забеспячэння насельніцтва асноўнымі харчовымі таварамі і іншымі таварамі першай неабходнасці <…>; распрацоўвае план паставак <…> для нармаванага забеспячэння насельніцтва, які ўваходзіць у склад дзяржаўнай абароннай замовы на ваенны час. Сумесна з Міністэрствам аховы здароўя вызначае неабходнасць карэктавання норм забеспячэння <…> у залежнасці ад катэгорый грамадзян, удакладняе нормы забеспячэння <…> у залежнасці ад катэгорый грамадзян”, — адзначана ў дакуменце.
17 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон “Аб народным апалчэнні”, які дазваляе фармаваць з грамадзянскіх асоб нерэгулярныя ўзброеныя атрады.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАб'ём выдадзеных фізасобам крэдытаў у гадавым вымярэнні вырас на 20,4%, пратэрмінаваныя даўгі па пазыках — на 17,4%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы беларускіх банкаў выраслі за апошні год на 14,1% — амаль да 133 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСК распачаў спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да пяці прадстаўнікоў палка КаліноўскагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асобаў па крэдытах вырасла ў гадавым вымярэнні ў 2,3 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 8,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПрацэнтныя стаўкі па крэдытах працягнулі зніжэнне пасля месячнага перапынку — аналіз даных НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства

