Латушка: Спробы паказаць магутную ў ваенным плане дзяржаву Лукашэнкам правалены

6 лютага, Позірк. “Спробы паказаць з сябе магутную ў ваенным плане дзяржаву, нягледзячы на вялізныя выдаткі і незаконнае размяшчэнне на сваёй тэрыторыі расійскай ядзернай зброі, рэжымам Лукашэнкі ў выніку правалены”, заявіў на сваім ютуб-канале 6 лютага намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка.
Пра гэта, на яго думку, сведчыць назіранне трэці год запар зніжэнне пазіцыі Беларусі ў рэйтынгу наймацнейшых армій свету Global Firepower Index.
Пералічыўшы запланаваныя на гэты год пастаўкі ўзбраенняў для патрэб арсенала Узброеных сіл, кіраўнік НАУ заўважыў, што кошт камплекта пастаўкі расійскага зенітна-ракетнага комплексу “Тор-М” новых мадыфікацый у 2020 годзе расійскімі крыніцамі ацэньвалася ў 50−60 млн долараў, а будаўніцтва новай паліклінікі у Гродне абышлося бюджэту прыкладна ў 10 млн долараў.
Заплацяць за пастаўкі новай вайсковай тэхнікі, па словах палітыка, грамадзяне Беларусі.
Пры гэтым, на думку кіраўніка НАУ, “адгаворкі накшталт “калі вы не хочаце ўтрымліваць сваё войска, то будзеце ўтрымліваць чужое” таксама не актуальныя, бо на тэрыторыі Беларусі размяшчаюцца чужыя расійскія войскі і амаль тысяча вагнераўцаў, якія ўжо зараз інкарпараваны ў атрады спецназа унутраных войскаў МУС”.
4 лютага намеснік міністра абароны па ўзбраенні — начальнік узбраення Узброеных сіл Андрэй Федзін у праграме “Арсенал” на тэлеканале “Беларусь 1” заявіў, што ў 2022 годзе на ўзбраенне прынята больш за 70 розных узораў узбраення і тэхнікі.
“Найбольш знакавымі пастаўкамі ва Узброеныя сілы з’яўляюцца ўдарныя верталёты Мі-35М, ракетны комплекс В-300 “Паланэз-М”, аператыўна-тактычны ракетны комплекс “Іскандэр-М”, зенітны ракетны комплекс “Тор-М2”, — пералічыў Федзін.
Паводле яго слоў, будзе прадоўжана пастаўка сродкаў радыёлакацыі “Супернік-ГМ”, “Усход”, малавышынных радыёлакацыйных комплексаў “Раса”.
У сухапутныя войскі пачнецца пастаўка мадэрнізаваных танкаў Т-72БМ2, у сілы спецыяльных аперацый працягнецца пастаўка мадэрнізаваных бронетранспарцёраў БТР-70МБ, сілы і сродкі разведкі папоўняцца комплексамі маніторынгу паветранай абстаноўкі “Рагнеда”, удакладніў намеснік міністра.
“Мы працягнем закуп беспілотных авіяцыйных комплексаў, сродкаў барацьбы з імі. Акрамя таго, пастаянная ўвага намі надаецца сродкам разведкі, назірання, прыцэльвання, абароны, экіпіроўкі асабовага складу”, — адзначыў прадстаўнік ведамства.
Таксама плануецца прыняць на ўзбраенне мадэрнізаваны зенітна-ракетны комплекс Бук-МБ2, бронетранспарцёр V-2, ударны беспілотны авіяцыйны комплекс “Чэкан”, адзначыў Федзін.

- Палітыка
- ЭканомікаУ трэцім квартале самыя дарагія ў ЕАЭС кароткатэрміновыя валютныя крэдыты былі ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаБеларускае пытанне застанецца актуальным і пасля заканчэння вайны ва Украіне — кіраўнік МЗС НарвегііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС два дні запар не фіксуюць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка


