У Гродне затрымана восем нелегальных мігрантаў

7 лютага, Позірк. Восем мігрантаў затрымана ў Гродне падчас міліцэйскага рэйду па “выяўленні замежных грамадзян, якія незаконна знаходзяцца”.
Паводле інфармацыі прэс-службы УУС аблвыканкама, чатыры грамадзяніны Сірыі, па два — Ірака і Егіпта і адзін — Алжыра “прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і ў далейшым будуць дэпартаваны”. У дачыненні да аднаго з іх “праводзіцца праверка для прыцягнення да крымінальнай адказнасці”.
Акрамя таго, “да адказнасці будзе прыцягнуты грамадзянін Беларусі, які прадаставіў ім жыллё”.
Паводле інфармацыі гродзенскай міліцыі, летась у краіне было выяўлена 69 нелегальных мігрантаў.
За мінулыя суткі, 6 лютага, краіны Еўрапейскага саюза зафіксавалі 5 спроб пранікнення мігрантаў з Беларусі (суткамі раней ніводнай), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз статыстыкі пагранічных службаў суседніх дзяржаў ЕС.
Пагранічная ахова Польшчы прадухіліла 1 спробу нелегальнага пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі, літоўскае пагранведамства — 4, латвійскае — ніводнай.
З пачатку 2024 года краіны ЕС спынілі 118 спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі (Польшча — 105, Латвія — 5, Літва — 8).
З пачатку міграцыйнага крызісу (вясна 2021 года) было 20 дзён (з пачатку года — 19), калі краіны ЕС не фіксавалі спроб нелегальнага перасячэння мяжы з беларускай тэрыторыі: 4, 7, 8, 12, 13, 16, 20, 21, 23, 25, 27, 28, 29, 30, 31 студзеня, 1, 2, 3 і 5 лютага 2024 года, а таксама 29 лістапада 2023-га.
Усяго ў 2023 годзе папярэджана 42.078 спроб незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.
Статыстыка, выведзеная “Позіркам” на падставе штодзённых звестак, сведчыць, што напружанасць на мяжы Беларусі і ЕС вагаецца, да канца 2023 года яна прыкметна знізілася, тэндэнцыя назіраецца і ў пачатку 2024-га.
Улады краін ЕС абвінавачваюць Мінск і Маскву ў арганізацыі патоку мігрантаў.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка