Дарадца Ціханоўскай папярэдзіла аб новай “пагрозе інтэлектуальнай свабодзе моладзі”

7 лютага, Позірк. “Пагрозай інтэлектуальнай свабодзе моладзі” назвала 7 лютага з’яўленне ў хуткім часе новага школьнага факультатыва “Мая Айчына” для вучняў 5–7-х класаў дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па маладзёжнай палітыцы і справах студэнтаў Маргарыта Ворыхава.
На яе думку, гэта “абраза нашых асноўных прынцыпаў”. “Рэжым Лукашэнкі спрабуе выкарыстоўваць гэты факультатыў як сродак ідэалягічнага выхаваньня. Больш за тое, гэтая ініцыятыва нясе прамую пагрозу здольнасцям крытычнага мыслення нашай моладзі”, — падкрэсліла яна, дадаўшы, што адукацыя павінна “навучыць нашых дзяцей самастойна думаць”.
Ворыхава лічыць, што як грамадзяне “мы павінны прызнаць небяспеку ў спробах рэжыму перапісаць нашу гісторыю, маніпуляваць нашымі каштоўнасцямі і дыктаваць грамадскія нормы”.
Яна заклікала шукаць альтэрнатыўныя думкі, атрымліваць дадатковую адукацыю ў недзяржаўных грамадскіх арганізацыях.
Дарадца палітыка папрасіла бацькоў “быць уважлівымі” і “правяраць тое, чаму вучаць <…> дзяцей”.
На яе думку, настаўнікі павінны “цвёрда супрацьстаяць ціску”, а таксама “ствараць у школах асяроддзе, якое спрыяе крытычнаму мысленню і плюралізму меркаванняў”.
Гл. таксама:
На факультатыве “Мая Айчына” пяцікласнікам будуць расказваць пра Лукашэнку і “Лінію Сталіна”
У школах Беларусі з’явяцца факультатывы па ваенным перакладзе, дамашняй кулінарыі і школе мод
Латушка: Адукацыя ў руках дыктатара выкарыстоўваецца для распаўсюджвання ідэалогіі

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ работнікаў бюджэтнай сферы будзе забраны дзённы заробак у фонд восеньскага суботнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаBelPol: Украіна — першы атрымальнік інфармацыі аб вайсковай актыўнасці ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства, Палітыка


