Колькасць вакансій у Мінску за год павялічылася на 38%
8 лютага, Позірк. Колькасць вакансій у Мінску за год павялічылася на 38,2%, вынікае са звестак Камітэта працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама.
На 1 лютага 2024 года ў службе занятасці Мінска было зарэгістравана больш за 34 тыс. вакансій — каля 27% ад агульнай колькасці у краіне. На пачатак 2023 года наймальнікі Мінска заявілі пра 24,6 тыс. вакансій.
Характэрна, што за год не змянілася структура вакансій — па-ранейшаму большасць з іх прызначаныя для рабочых. Аднак доля такіх вакансій павялічылася на 6 працэнтных пунктаў — з 60% у пачатку 2023 года да 66% у лютым 2024-га.
Зараз у Рэспубліканскім банку вакансій 137.220 прапаноў аб працы.
У Беларусі змяншаецца колькасць занятых у эканоміцы. Паводле звестак Белстата, у снежні 2023 года было занята 4 млн 140,1 тыс. чалавек — на 400 менш, чым месяцам раней (4 млн 140,5 тыс.), і на 49,5 тыс. — чым у снежні 2022-га (-1,2%; 4 млн 189,6 тыс.).
У студзені 2023 года налічвалася 4 млн 172,9 тыс. работнікаў, лютым — 4 млн 172,4 тыс., сакавіку — 4 млн 175,9 тыс., красавіку — 4 млн 163,8 тыс., траўні — 4 млн 150,7 тыс., чэрвені — 4 млн 148,1 тыс., ліпені — 4 млн 147 тыс., жніўні — 4 млн 151 тыс., верасні — 4 млн 137,9 тыс., кастрычніку — 4 млн 143,3 тыс.
Адным з наступстваў недахопу працоўнай сілы з’яўляецца рост заробкаў, якія на працягу мінулага года сталі прычынай паскарэння росту коштаў, гаворыцца ў аналітычным матэрыяле праекта “Кошт урада”. Заробкі, як адзначылі эксперты, раслі хутчэй за прадукцыйнасць працы, што “пагаршае праблему дысбалансаў рынку і зніжае канкурэнтаздольнасць мясцовых тавараў і паслуг”.
Акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі адзначаў у каментары “Позірку”, што рынак працы дэманструе: для яго з’яўляецца праблемай зніжэнне колькасці працоўнай сілы. Апытанні бізнесу паказваюць, падкрэсліў эксперт, што менавіта недахоп працоўнай сілы з’яўляецца асноўнай перашкодай для яго развіцця”.
Гэты працэс адбываецца з-за старэння насельніцтва і масавай эміграцыі, якая вядзе да страты чалавечага рэсурсу. І гэта адна з цэн, якую беларусы плацяць за тое, што Лукашэнка ўтрымліваецца ва ўладзе, сказаў Львоўскі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 30 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка