Не менш за 55 чалавек у Беларусі пераследуюць за “здраду дзяржаве” — “Вясна”
8 лютага, Позірк. Не менш за 55 чалавек у Беларусі пераследуюцца паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве), паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гэта людзі, удакладняюць праваабаронцы, якія ўжо асуджаныя (у тым ліку завочна), утрымліаюцца пад вартай у чаканні суда ці “ўжо пад судом”. Падкрэсліваецца, што ўлады “актыўна выкарыстоўваюць гэты артыкул КК у барацьбе з тымі, хто выступае супраць палітыкі Лукашэнкі”.
Два гады таму налічвалася 12 палітзняволеных, якіх пераследавалі за “здраду дзяржаве”, цяпер — 39.
Насамрэч колькасць пераследуемых паводле арт. 356 КК можа быць большай, бо справы аб “здрадзе дзяржаве” знаходзяцца “пад навесай сакрэтнасці”, а суды “ў сваёй пераважнай большасці праходзяць у закрытым рэжыме”, адзначае “Вясна”. Напрыклад, суд над журналістам Дзянісам Івашынам быў закрытым, таму што ў працэсе “разглядалі дадзеныя, якія складаюць дзяржаўную таямніцу”.
Праваабаронца Павел Сапелка звяртае ўвагу, што асуджаныя завочна былі пазбаўленыя нават фармальных магчымасцяў крымінальнага працэсу — даведацца сутнасць абвінавачвання і выказаць да яго сваё стаўленне, не кажучы аб праве на абарону і іншых правоў, абавязковых паводле Канстытуцыі, асноўных палажэнняў нацыянальнага права і міжнародных дагавораў, якія маюць абавязковую сілу.
Паводле арт. 356 КК асуджаныя медыяменеджар, былы намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна.
Аляксандраў, прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, знаходзіцца ў наваполацкай папраўчай калоніі № 1 (Віцебская вобласць). Злобіна (9 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму) адпраўлена ў гомельскую жаночую калонію № 4.
Там жа знаходзіцца дырэктар — галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына (4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму).
Былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў (6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму) этапаваны ў калонію № 3 у пасёлку Віцьба Віцебскага раёна.
Аляксандрава і Злобіну затрымалі 12 студзеня 2021 года, Леўшыну і Наважылава — 18 жніўня таго ж года.
Іх абвінавацілі ў стварэнні “экстрэмісцкага фарміравання” паводле ч. 1 арт. 3611 КК (Аляксандраў, Леўшына, Наважылаў), паводле ч. 1 арт. 356 (Аляксандраў, Злобіна), нявыплаце падаткаў у буйным памеры паводле ч. 2 арт. 243 (Аляксандраў, Наважылаў), а таксама ў падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў беспарадках паводле ч. 2 арт. 342, што выяўлялася ў аплаце штрафаў удзельнікам пратэстаў (Аляксандраў, Злобіна).
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка