Еўрапарламент заклікаў не прызнаваць вынікі парламенцкіх і мясцовых выбараў у Беларусі

8 лютага, Позірк. Еўрапейскі парламент (ЕП) заклікаў ЕС і міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі будучых беларускіх выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў — праз адсутнасць празрыстасці, свабоды і справядлівасці. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі ЕП “Новая хваля масавых арыштаў актывістаў апазіцыі і членаў іх сем’яў у Беларусі”, прынятай 8 лютага.
У прэамбуле дакумента адзначана, што дэмакратычныя апазіцыйныя партыі не маюць магчымасці ўдзельнічаць у электаральнай кампаніі. Узгадваецца таксама пра студзеньскія рэйды КДБ, допыты і затрыманні больш за 200 членаў сем’яў цяперашніх і былых палітвязняў і атрымальнікаў дапамогі ад ініцыятывы INeedHelpBY, абвінавачаных у “экстрэмізме”. Напісана пра факт выстаўленых завочна абвінавачанняў 20 “аналітыкам Ціханоўскай”, працяглую ізаляцыю палітвязняў, прымянення да іх катаванняў, адсутнасці ў іх доступу да меддапамогі.
З улікам згаданага еўрадэпутаты “рашуча асудзілі” нядаўнюю хвалю масавых арыштаў і заклікалі “нелегітымны рэжым Лукашэнкі пакласці канец рэпрэсіям”, у прыватнасці “пераследам паводле гендэрнай прыкметы”. Яны таксама нагадалі ўладам у Мінску пра іх міжнародныя абавязацельствы.
Еўрапарламент заклікаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітвязняў, якімі прызнана больш за 1.400 чалавек, членаў іх сем’яў і “асоб, якія зазналі адвольнае затрыманне”. Яны мусяць быць адноўленыя ў правах і атрымаць кампенсацыю.
На думку еўрапейскіх дэпутатаў, санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі павінны быць пастрожаныя, у тым ліку ў дачыненні да тавараў, вырабленых з выкарыстаннем прымусовай працы палітвязняў. Неабходна таксама ўзмацніць фінансавыя санкцыі і абмежаванні супраць асоб, адказных за “сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека”, у тым ліку супраць высокапастаўленых чыноўнікаў і сілавікоў.
Еўрапарламентарыі выступілі за далейшае скарачэнне дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Еўрасаюзе, працяг падтрымкі ахвяр рэжыму праз спецыяльныя інструменты, якія дазваляюць ім атрымліваць візы і права на жыхарства ў ЕС.
Яны заклікалі Еўракамісію і дзяржавы ЕС і далей “падтрымліваць дакументаванне парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі”, “ператварыць аналіз сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які праводзіцца Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, у цалкам незалежны механізм расследавання”, “падтрымліваць мандат спецыяльнага дакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі” і “ўзмацніць адказнасць праз экстэрытарыяльную і ўніверсальную юрысдыкцыю”.
ЕП заявіў пра салідарнасць з народам Беларусі і падтрымку яго “законных памкненняў да дэмакратычнай і еўрапейскай будучыні”, а таксама пацвердзіў “прыхільнасць да нястомнай працы з дэмакратычнымі сіламі, грамадзянскай супольнасцю і незалежнымі СМІ, каб прынесці карысць народу Беларусі”.
Рэзалюцыю падтрымалі 459 дэпутатаў, супраць выступілі 14, устрымаліся — 33.

- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВільнюскі саміт асудзіў Беларусь за дапамогу РФ нароўні з КНДР і ІранамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаТравень стаў рэкордным месяцам ад пачатку года паводле колькасці спробаў нелегалаў трапіць з Беларусі ў ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПерапад тэмператур у меншай ступені паўплываў на расліны ва ўгноеных глебах — Інстытут меліярацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ свеце адбылося 3–5 цыклаў рэканструкцыі меліярацыйных сістэм, у Беларусі спрабуюць правесці першы — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Наўроцкі цудоўна ведае беларускую сітуацыю і разумее важнасць Беларусі для ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаКарбалевіч: У пытанні Беларусі сярод польскіх палітыкаў існуе кансэнсус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАбранне новага прэзідэнта Польшчы не прывядзе да неадкладных наступстваў для Беларусі, лічыць ШрайбманМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+