Зону вакол участкаў для галасавання на выбарах-2024 будуць ахоўваць ветэраны, дружыннікі і БРСМ
9 лютага, Позірк. На будучых парламенцкіх і мясцовых выбарах для садзейнічання міліцыі будзе выкарыстаны “патэнцыял народных дружын, ветэранскіх арганізацый і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі”, заявіў на прэс-канферэнцыі 9 лютага ў Мінску начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Аляксандр Купчэня.
Паводле яго слоў, “прадстаўнікі гэтых аб’яднанняў разам з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў будуць забяспечваць ахову правапарадку на прылеглай тэрыторыі да аб’ектаў галасавання”.
Купчэня паведаміў, што з 19 лютага асабовы склад органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў будзе пераведзены на “ўзмоцнены варыянт службы”, які прадугледжвае кругласутачнае дзяжурства на ўсіх выбарчых участках.
Міліцыянеры будуць знаходзіцца побач з памяшканнямі для галасавання “ў гатоўнасці зрэагаваць і аказаць неабходнае садзейнічанне выбарчым камісіям у падтрыманні правапарадку”. Акрамя таго, будуць працаваць “мабільныя групы і групы хуткага рэагавання ў поўнай экіпіроўцы”. Усе ўчасткі абсталююць “ручнымі сродкамі трывожнай сігналізацыі і відэаназірання”.
Прадстаўнік МУС сцвярджае, што дзякуючы гэтым мерам “ніводнае правапарушэнне, здарэнне не застанецца без увагі і будзе аператыўна спыняцца”.
Сёлета ўпершыню ў Беларусі пройдуць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) і мясцовыя саветы дэпутатаў. Адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага.
На 110 месцаў у ПП НС восьмага склікання прэтэндуе 265 кандыдатаў, на 12.512 месцаў у мясцовых саветах дэпутатаў — 18.802. Сярэдні конкурс — 2,4 і 1,5 чалавека на месца адпаведна.
Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі.
Падчас выбараў будзе забаронена фатаграфаваць і выкладваць у інтэрнэт запоўнены бланк бюлетэня — як падчас датэрміновага галасавання, так і ў дзень выбараў. За парушэнне гэтага патрабавання пагражае адміністрацыйная адказнасць.
У 2020 годзе на прэзідэнцкіх выбарах многія выбаршчыкі фатаграфавалі свае бюлетэні і адпраўлялі на электронную платформу “Голас”, што стала адным са сведчанняў фальсіфікацыі ўладамі вынікаў галасавання на карысць Аляксандра Лукашэнкі.
З 1996 года незалежныя назіральнікі не прызналі ніводную выбарчую кампанію ў Беларусі транспарэнтнай і адпаведнай стандартам АБСЕ.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВячорка: Мы ўжо звярнулі ўвагу замежных партнёраў на блакаванне інтэрнету ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаПерад самымі выбарамі Канапацкая рэзка павялічыла збор і выдаткі сродкаў выбарчага фондуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУраджайнасць бульбы у буйных гаспадарках знізілася на 20,8%, у фермерскіх — на 9,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаНацбанк сем месяцаў не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка