Лукашэнка падпісаў указ аб вясновым прызыве на ваенную службу

12 лютага, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў указ №48 “Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве”, паведаміла яго прэс-служба.
Згодна з дакументам, які традыцыйна дае старт вясновай прызыўной кампаніі ва Узброеныя сілы, у лютым — траўні 2024 года прызыву падлягаюць паўналетнія мужчыны, “якія не маюць, або страцілі права на адтэрміноўку”. На службу ў рэзерве прызавуць студэнтаў 1 курса ВНУ “сельскагаспадарчага профілю, якія маюць права на адтэрміноўку ад прызыву для працягу адукацыі і выказалі жаданне прайсці такую службу”.
Паведамляецца, што ўказ дазволіць “рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам своечасова правесці мерапрыемствы па прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве”.
Адначасова ўказам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, “якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны”.
Урад павінен даць справаздачу аб выніках вясновага прызыву да 20 жніўня 2024 года.
Сёлета ўказ аб новым наборы ў войска з’явіўся некалькі пазней, чым годам раней. У 2023 годзе аналагічны дакумент быў падпісаны 24 студзеня.

- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла чацвёртае месца па росце цэн у студзені — жніўні 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка