СМІ: У базе крымінальнага вышуку МУС РФ фігуруюць імёны прадстаўнікоў АПК і НАУ

13 лютага, Позірк. У базе вышуку расійскага Міністэрства ўнутраных спраў фігуруюць імёны больш як 3 тыс. грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, у іх ліку — прадстаўнікі дэмакратычных сіл і добраахвотнікі, якія ваююць ва Украіне супраць РФ.
Расійская “Медыязона” паведамляе, што па стане на пачатак лютага па крымінальных справах адшукваліся 96.752 чалавек, яшчэ 41.535 — як зніклыя без вестак.
У гэтай базе фігуруе 3.186 грамадзян і ўраджэнцаў Беларусі, большасць з іх – мужчыны (89%), удакладняе “Медыязона Беларусь”.
У спіс трапілі прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Сахашчык і Вольга Гарбунова, экс-амбасадар у Аргенціне і член НАУ Уладзімір Астапенка, дарадцы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі і Франак Вячорка, а таксама кіраўнік NEXTA Сцяпан Пуціла. Таксама ў ім лічацца не менш за 60 беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне супраць РФ (у тым ліку загінуўшыя Эдуард Лобаў і Павел Горбач).
6 лютага амбасадар Беларусі ў Расіі Дзмітрый Круты заявіў, што Мінск і Масква вядуць работу над аб’яднаннем “спісаў экстрэмістаў і экстрэмісцкіх рэсурсаў”. Ён выказаў надзею, што “найбліжэйшым часам гэта будзе вырашана”.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ першы дзень зімы суседнія краіны ЕС зафіксавалі 29 спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаКіраўнік МУС Літвы заклікаў еўракамісара па ўнутраных справах адрэагаваць на гібрыдныя пагрозы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі ў Беларусі за месяц павялічылі прыбытак на 11,5% — аналіз даных рэгулятараМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

