Партыі “Белая Русь” і “Адзіная Расія” падпісалі пагадненне аб супрацы

15 лютага, Позірк. Створаная летась у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі партыя “Белая Русь” і расійская партыя ўлады “Адзіная Расія” (АР) 15 лютага падпісалі пагадненне “аб узаемадзеянні і супрацы”.
Прэс-служба АР паведамляе, што падпісанне адбылося падчас “першага Міжнароднага форуму прыхільнікаў барацьбы з сучаснымі практыкамі каланіялізму “За свабоду нацый”, які партыя праводзіць 15–16 лютага ў Маскве.
“Пагадненне прадугледжвае сумесныя кансультацыі па актуальных пытаннях Расіі і Беларусі, абмен дэлегацыямі рознага ўзроўню, развіццё міжпартыйных сувязей і кантактаў, абмен досведам заканатворчай дзейнасці паміж дзвюма партыямі, стварэнне ўмоў для ўсебаковай інтэграцыі расійскай і беларускай моладзі шляхам правядзення сумесных мерапрыемстваў, развіцця інтэграцыі краін у рамках Саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У 2023 годзе ў Беларусі было скасавана 12 палітычных сіл — як апазіцыйных, так і праўладных. У краіне засталося чатыры лаяльныя ўладам партыі — “Белая Русь”, Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП), Камуністычная партыя Беларусі (КПБ) і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС).
Летась 18 жніўня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка звярнуў увагу на тое, што ў працэсе перафарматавання партыйнага поля Беларусі рэжым Лукашэнкі фактычна капіюе структуру ніжняй палаты расійскага парламента. “Белую Русь” ён параўнаў з “Адзінай Расіяй”, а КПБ, ЛДП і РППС — з Камуністычнай партыяй Расійскай Федэрацыі, Ліберальна-дэмакратычнай партыяй Расіі і партыяй “Справядлівая Расія — Патрыёты — За праўду” адпаведна.
На думку палітыка, “абсалютны паўтор партыйнай сістэмы” РФ закліканы “аб’яднаць усе гэтыя партыі пад адным парасонам, пад адным покрывам, якое мае назву “саюзны парламент”, каб “праз партыі ў далейшым ажыццявіць паглынанне” Беларусі Расіяй.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала найменшую за 7,5 месяца колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаЛатушка заявіў аб сачэнні за супрацоўнікамі НАУ ў Літве, Германіі, ЧэхііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС паводле пакрыцця знешняга доўгу міжнароднымі рэзерваміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

