У Беларусі зніжаецца нараджальнасць, сведчаць даныя Мінюста

16 лютага, Позірк. У 2023 годзе органы запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС) Беларусі зарэгістравалі больш за 65 тыс. фактаў нараджэння, сведчыць інфармацыя Міністэрства юстыцыі.
Паведамляецца, што найбольш запісаў аб нараджэнні было зроблена ў Мінску (звыш 14 тыс.) і Брэсцкай вобласці (10,8 тыс.).
Па колькасці такіх запісаў можна меркаваць аб прыблізнай колькасці народжаных, якіх крыху больш, чым зарэгістраваных. Згодна з законам, дзіця неабходна зарэгістраваць у аддзеле ЗАГС па месцы жыхарства бацькоў на працягу трох месяцаў з дня нараджэння.
Такім чынам, летась нарадзілася больш за 65 тыс. дзяцей, улічваючы той факт, што не ўсе, хто нарадзіўся, былі зарэгістраваны менавіта ў 2023-м.
У 2019 годзе ў Беларусі нарадзілася 87.602 дзіцяці. З 2020 года Белстат не публікуе даныя пра нараджальнасць і смяротнасць.
Колькасць нараджэнняў падае з 2017 года, у 2016 нарадзілася 117.779 дзяцей.
Змяншаецца агульная колькасць насельніцтва. У 2017 годзе ў краіне пражывала 9.504.704 чалавекі, на пачатак 2023-га — 9.200.617 (на 0,6% менш, чым на пачатак 2022 года, калі было 9.255.524).
Статыстыка за апошнія гады напоўніцу не адлюстроўвае масавай палітычнай эміграцыі з Беларусі. З 2020 года з краіны з’ехала не менш як 200 тыс. чалавек, рэальная лічба можа быць у некалькі разоў большая.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка



