У 2023 годзе спынена дзейнасць трох найбуйнейшых скам-груп — СК

16 лютага, Позірк. У 2023 годзе Следчы камітэт сумесна з Міністэрствам унутраных спраў спыніў дзейнасць “трох найбуйнейшых скам-груп”, заявіў старшыня СК Дзмітрый Гара 16 лютага на пасяджэнні калегіі ведамства.
“Гэта людзі, якія за тры гады здзейснілі больш за 20 тыс. крадзяжоў з банкаўскіх карт беларусаў. Была спыненая дзейнасць найбуйнейшага крыптаабменніка. Яго гадавы абарот — каля $40 млн, — сказаў кіраўнік СК. — Сумесна з МУС былі выяўленыя ашуканскія кол-цэнтры і затрымана каля 50 чалавек”.
Паводле яго слоў, “асноўная маса” кіберзлачынцаў працуе з-за мяжы, таму “тут важнае міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку з Расіяй і іншымі краінамі СНД”. Пры гэтым, дадаў Гара, “канструктыўная праца” з краінамі Захаду не складваецца, “хоць адтуль таксама працуюць злачынцы на шкоду нашым грамадзянам”.
1 лютага начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Андрэй Ананенка паведаміў, што ў Мінску было затрымана 48 чалавек, якіх абвінавачваюць у махлярстве арганізаванай групай.
У ходзе праверкі аператыўнай інфармацыі высветлілася, што на працягу трох гадоў у Мінску дзейнічае арганізаваная група, якая займаецца махлярствам — крадзяжом сродкаў з банкаўскіх карт на падставе ўдзелу ў таргах на сыравінных рынках, на рынку крыптавалют, фондавым рынку Foreх.
Было ўстаноўлена, што “група мае мінімум пяць офісаў, у кожным з якіх працавала 10–20 чалавек”. Сцвярджаецца, што ў месяц міжнародная арганізаваная злачынная група зарабляла на махлярстве ад 1 да 1,5 млн рублёў.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 кастрычніка — 30 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка26 кастрычніка BelPol апублікуе расследаванне аб падраздзяленні КДБ "Альфа", якое пераследуе апанентаў рэжыму — прадстаўнік аб'яднанняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаBelPol будзе ініцыяваць санкцыі і міжнародны суд над датычнымі да мілітарызацыі беларускіх дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Лукашэнка фактычна распачаў падрыхтоўку рэзервістаў для свайго кланаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіжнародныя структуры будуць праінфармаваныя пра мілітарызацыю беларускай адукацыі і падрыхтоўку дзяцей да вайны — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка


