Зніклага раней экс-палітвязня Андрэя Кудзіка арыштавалі на 15 сутак
20 лютага, Позірк. Былы палітвязень Андрэй Кудзік адбывае 15-суткавы арышт, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў горадзе Вілейка (Мінская вобласць). Паводле якога артыкула ён атрымаў адміністрацыйнае пакаранне, невядома.
Кудзік перастаў выходзіць на сувязь 15 лютага. Незадоўга да таго, 9 лютага, суд Маладзечанскага раёна (Мінская вобласць) прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт старонкі “Андрэй Кудзік” у “Ціктоку”.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, актывіста з Вілейкі “неаднаразова пераследавалі за пікетаванне і выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 гадоў: затрымлівалі, штрафавалі, арыштоўвалі”.
У лютым 2022-га Кудзік быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Мужчына ад дачы паказанняў адмовіўся, віну не прызнаў. Выйшаў на волю 18 ліпеня 2023 года.
У кастрычніку мінулага года Кудзіка арыштавалі на 15 сутак “за віншаванне Украіны з Днём незалежнасці” ў “Ціктоку”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка