Лукашэнка адправіўся ў Казань на “Гульні будучыні”

21 лютага, Позірк. Аляксандр Лукашэнка, як паведамляе яго прэс-служба, раніцай 21 лютага накіраваўся ў Казань, дзе возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцця “Гульняў будучыні” — “міжнароднага мультыспартыўнага турніру ў канцэпцыі фіджытал”.
Чакаецца, што мерапрыемства наведаюць прэзідэнты Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана.
Беларускія і расійскія спартсмены з-за санкцый за вайну супраць Украіны не могуць выступаць на многіх спаборніцтвах.
На пачатку снежня 2023 года Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што сярод 4.600 спартсменаў з усяго свету, якія прайшлі кваліфікацыю да летніх Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, ёсць толькі “11 індывідуальных нейтральных спартсменаў (8 з расійскім і 3 з беларускім пашпартам)”.
Гульні ў Казані адбудуцца з 21 лютага па 3 сакавіка ў 20 дысцыплінах (гонкі дронаўв, бітва робатаў, віртуальная велагонка і інш.).
Беларускую каманду прадставяць пяць чалавек.
- ПалітыкаПа заяве беларускага праваабаронцы Кісляка ў Грузіі заведзена крымінальная справа праз бойку жадаючых падацца на прытулакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЧатыры банкі абвясцілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць людзей у няволі дрэнна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю, наяўнасць палітвязняў моцна шкодзіць — ЛьвоўскіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваТыднёвая забарона на аборты — непрыдатны інструмент, каб людзі хацелі нараджаць у Беларусі, лічыць псіхолаг ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка