Беларусь гатовая ўзаемадзейнічаць з НАТО, але зваротнай рэакцыі няма — Хрэнін
22 лютага, Позірк. Галоўнае разведвальнае ўпраўленне (ГУР) Генеральнага штаба УС Беларусі адсочвае абстаноўку на заходняй мяжы і адзначае нарошчванне там войскаў НАТО, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 24” міністр абароны Віктар Хрэнін.
На яго думку, гэта нарошчванне падаецца як накіраванае “выключна для абароны”, але ў рэчаіснасці пераследуе іншыя мэты.
“Ну, якая ўжо тут абарона, — сказаў Хрэнін. — Ад каго — ад нас? Мы не збіраемся нападаць. У нас толькі мірныя ініцыятывы і мы гатовыя ўзаемадзейнічаць нават з імі [сіламі НАТО], але зваротнай рэакцыі няма”.
Паводле сцвярджэння кіраўніка Мінабароны, Захад рыхтуецца “нанесці стратэгічную паразу Расіі”. Пры гэтым “ударных груповак” каля заходняй мяжы Беларусі “пакуль няма”, але “мы бачым, на базе чаго і дзе яны могуць стварыцца”.
“Тры гады таму амерыканцы сказалі, што часова размесцяць свой батальён на палігоне “Побрады” (Літва), у выніку “засталіся там”, “а гэта ўсяго толькі 15 кіламетраў да нашай дзяржмяжы”, удакладніў Хрэнін.
“У 2020–2024 гадах толькі па асабістым складзе ідзе рост у паўтара-два разы, — адзначыў міністр. — Танкаў было 69, цяпер 129″.
Ён падкрэсліў, што ў Беларусі “вельмі сур’ёзна развітая сістэма тэрытарыяльнай абароны”, а летась “мы скончылі працу і ў нас ёсць закон аб “народным апалчэнні”.
“Бачым вялікую цікавасць нашых людзей да абароны радзімы. Гэта дзве буйныя сістэмы: тэрытарыяльная абарона, апалчэнне і Узброеныя сілы. Атрымліваецца прынцып — бітву выйграе армія, а ў вайне перамагае народ”, — падсумаваў Хрэнін.
У гэтым жа інтэрв’ю ён заявіў, што Узброеныя сілы Украіны засяродзілі на мяжы з Беларуссю ўдарную групоўку колькасцю 112–114 тыс. вайскоўцаў.
Таксама Хрэнін сказаў, што ў выпадку парушэння дзяржмяжы, сілы СПА будуць збіваць замежныя паветраныя судны.
Улады ў Мінску рэгулярна абвінавачваюць краіны Захаду ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі, але ніводнага доказу гэтаму дагэтуль не прадстаўлена.
У той жа час Лукашэнка адкрыта падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны, перыядычна пагражае “імгненна” ўжыць расійскую ядзерную зброю ў выпадку “нападу” на Беларусь, прадаставіў тэрыторыю краіны для баевікоў расійскай вайсковай кампаніі “Вагнер”, якія, як ён заявіў у ліпені, нібыта рвуцца “схадзіць на экскурсію” ў Польшчу — Варшаву і Жэшуў (праз гэты польскі горад Украіне пастаўляецца частка заходняй зброі і вайсковай тэхнікі).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДыпламатычнае збліжэнне рэжыму з Ватыканам раней суправаджалася вызваленнем палітвязняў, але сітуацыя змянілася — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+