МЗС: Беларусь будзе вымушана жорстка адрэагаваць на вельмі недружалюбныя дзеянні Вільнюса
22 лютага, Позірк. “Беларусь будзе вымушаная жорстка адрэагаваць на гэтыя вельмі недружалюбныя дзеянні Вільнюса з улікам інтарэсаў сваіх грамадзян і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краін”, — заявіла прэс-служба МЗС у сувязі з закрыццём літоўскім бокам памежных пераходаў Лаварышкес (з беларускага боку Катлоўка) і Райгардас (Прывалка).
Рашэнне літоўскіх уладаў МЗС назваў “выключна палітычна матываваным крокам, у тым ліку ў рамках набіраючых абароты электаральных кампаній”, мэтай якога з’яўляецца штучнае стварэнне вобраза ворага з Беларусі і жаданне прыкрыць “уласныя пралікі ў эканоміцы, знішчэнне транспартнай галіны, бяздумную гонку ўзбраенняў, гвалт над мігрантамі на мяжы”.
“Вельмі нязручным для літоўскіх уладаў застаецца і рост плыні ўласных грамадзян, якія наведваюць Беларусь па бязвізавым рэжыме і распавядаюць праўду аб нашай краіне”, — заявіла знешнепалітычнае ведамства.
Яно заклікала літоўскі бок “адмовіцца ад практыкі дэзінфармацыі ўласнага насельніцтва, парушэння правоў на свабоду перамяшчэння і гандлю ва ўгоду сваім палітычным амбіцыям”.
21 лютага ўрад Літвы прыняў рашэнне аб закрыцці з 1 сакавіка памежных пераходаў Лаварышкес (з беларускага боку Катлоўка) і Райгардас (Прывалка).
Такім чынам, на мяжы з Беларуссю працягнуць працаваць два пункты пропуску з шасці — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). КПП Шумскас (Лоша) і Твярачус (Відзы) былі зачыненыя 18 жніўня 2023 года.
Міністры таксама падтрымалі прапанову абмежаваць пасадку і высадку пасажыраў на чыгуначным памежным пункце Кяна, каб вырашыць праблему пасажыраў транзітных цягнікоў у Калінінград, якія высаджваюцца ў Літве з візамі краін Еўрасаюза.
Акрамя таго, урад прыняў рашэнне прыпыніць рух пешаходаў і веласіпедыстаў праз КПП Мядзінінкай і Шальчынінкай, а таксама паступова скараціць колькасць дазволаў, якія выдаюцца беларускім і літоўскім перавозчыкам, якія ажыццяўляюць рэгулярныя міжнародныя аўтобусныя Пасажырскія перавозкі паміж краінамі.
Літоўскія ўлады заяўляюць, што гэта накіравана на вырашэнне праблем нацыянальнай бяспекі, спыненне кантрабанды і парушэння міжнародных санкцый.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства