На складах “замарожана” прампрадукцыі амаль на 9 млрд рублёў

23 лютага, Позірк. Запасы гатовай прамысловай прадукцыі на складах на 1 лютага 2024 года склалі 8 млрд 959 млн 749 тыс. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
За студзень адносна снежня 2023-га запасы павялічыліся на 7,75% (з 8 млрд 315 млн 652 тыс.), у гадавым вымярэнні — на 3,34% (8 млрд 670 млн 320 тыс.).
Паводле звестак Белстата, суадносіны запасаў і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў студзені 2024-га склалі 69,6%, у студзені і снежні 2023-га — 75,2% і 65,8% адпаведна.
На прэс-канферэнцыі 18 верасня 2023 года першы намеснік міністра прамысловасці Аляксандр Агароднікаў заявіў, што беларуская прадукцыя “з’яўляецца складанатэхнічнай”, яе “няпроста рэалізаваць”, “трэба прадаваць з сервісным суправаджэннем, з навучаннем персаналу сервісу”.
“Склад — гэта дрэнна з пункту гледжання замарожаных актываў, з другога боку — гэта магчымасць рэалізаваць сваю прадукцыю патэнцыйнаму спажыўцу”, — сказаў чыноўнік.
Паводле звестак Белстата, у студзені 2024 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 15,6 млрд рублёў (+5,4% да першага месяца 2023-га).
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



