У 13-ы пакет санкцый ЕС супраць РФ уключаны генсак БЧК Шаўцоў, паралімпіец Талай і тры беларускія прадпрыемствы
23 лютага, Позірк. У зацверджаны Еўрапейскім саюзам 23 лютага 13-ы пакет санкцый супраць РФ, прымеркаваны да другой гадавіны ўварвання ва Украіну, уключаны тры беларускія прадпрыемствы, вынікае з апублікаваных у афіцыйным часопісе ЕС дакументаў.
У санкцыйны спіс уключылі старшыню Наваполацкага гарвыканкама (Віцебская вобласць) Дзмітрыя Дзямідава, генсакратара Беларускага Чырвонага Крыжа (БЧК) Дзмітрыя Шаўцова, паралімпійца Аляксея Талая і яго фонд.
Усе яны прызнаныя датычнымі да “незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Рэспубліку Беларусь”. Талай названы “адной з ключавых асоб, якія маюць дачыненне да гвалтоўнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і іх наступнага незаконнага ўсынаўлення расійскімі і беларускімі сем’ямі”.
Адзначаецца, што дэпартаваных дзяцей “прымушаюць наведваць адукацыйныя праграмы, якія актыўна падтрымліваюць расійскую дзяржаўную прапаганду, публічна адмаўляючы права Украіны на дзяржаўнасць і заклікаючы да “дэнацыфікацыі” і “дэўкраінізацыі” і прасоўваюць ідэю аб тым, што Украіна павінна быць неад’емнай часткай Расіі”.
“Яго дзеянні парушаюць правы ўкраінскіх дзяцей і парушаюць ўкраінскае заканадаўства і адміністрацыйны парадак”, — лічаць у ЕС.
Пра Шаўцова гаворыцца, што ён сустракаўся з дзецьмі з Украіны як у Беларусі, так і ў акупаванай Расіяй Украіне і насіў прарасійскую вайсковую вопратку з літарай “Z”: “Дзмітрый Шаўцоў выкарыстоўвае Беларускі Чырвоны Крыж для арганізацыі і садзейнічання пераезду ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Ягоныя дзеянні парушаюць правы ўкраінскіх дзяцей і парушаюць украінскае заканадаўства і адміністрацыйны парадак”.
У санкцыйныя спісы ўнесены ААТ “2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення” (Барысаў, Мінская вобласць) і яго дырэктар Валерый Шаціла, завод “Пеленг” (Мінск), Аршанскі авіярамонтны завод (Віцебская вобласць) і яго дырэктар Павел Случак.
Усе гэтыя прадпрыемствы фігуравалі ў папярэднім санкцыйным пакеце.
На гэты раз адзначаецца, што яны задзейнічаны ў падтрымцы ваенна-прамысловага комплексу Расіі. У прыватнасці, Аршанскі авіярамонтны завод ажыццяўляе капітальны рамонт і мадэрнізацыю верталётаў (Мі-24 і Мі-35), якія выкарыстоўваюцца расійскімі ўзброенымі сіламі ў вайне супраць Украіны. Такім чынам, ААТ “Аршанскі авіяцыйны рамонтны завод” надае матэрыяльную падтрымку ўраду Расійскай Федэрацыі, якое нясе адказнасць за анэксію Крыма і дэстабілізацыю Украіны”.
Аб увядзенні санкцый аб’яўлена 23 лютага.
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка