Украінскі дэпутат: Выбары ў акупаванай Беларусі — гэта высмейванне дэмакратыі

25 лютага, Позірк. Выбары ў акупаванай рэжымам Аляксандра Лукашэнкі Беларусі — гэта “высмейванне дэмакратыі”, заявіў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” дэпутат Вярхоўнай рады Украіны, кіраўнік міжфракцыйнага аб’яднання “За дэмакратычную Беларусь” Аляксей Ганчарэнка.
Паводле яго слоў, масавыя акцыі пратэсту ў 2020 годзе прадэманстравалі, што “сапраўднае волевыяўленне беларускага народа — гэта сумленныя дэмакратычныя выбары і краіна, свабодная ад дыктатуры”.
Ганчарэнка падкрэсліў, што міжфракцыйнае аб’яднанне “За дэмакратычную Беларусь” заклікае ўлады Украіны і дэмакратычных краін “не прызнаваць легітымнасці гэтых выбараў і выкарыстоўваць усе наяўныя інструменты, каб Лукашэнка сядзеў за кратамі, а не ў прэзідэнцкім палацы”.
У заяве аб’яднання, апублікаванай Ганчарэнкам, таксама адзначаецца, што выбары ў Беларусі праводзяцца “ва ўмовах фактычнай адсутнасці апазіцыі, міжнародных назіральнікаў, а таксама з тысячамі палітвязняў у турмах, а не на выбарчых участках”.
“Правядзенне парламенцкіх і мясцовых выбараў сёння з’яўляецца не працэсам волевыяўлення беларускага народа, а толькі інструментам паглыблення і ўкаранення дыктатуры самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі”, — гаворыцца ў заяве.
Сёлета ўпершыню ў Беларусі праходзяць аб’яднаныя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовыя саветы дэпутатаў — адзіны дзень галасавання прызначаны на 25 лютага. Назіраць за выбарамі запрошаныя прадстаўнікі СНД, Парламенцкай асамблеі АДКБ. Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) запрашэння не атрымала.
Электаральная кампанія праходзіць на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. У якасці кандыдатаў у дэпутаты зарэгістраваныя толькі прыхільнікі Лукашэнкі.
Па выніках датэрміновага галасавання ЦВК даў справаздачу аб рэкорднай яўцы выбаршчыкаў — 41,71%.
На 14.00, заявілі ў ЦВК, яўка склала 59,17%.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаАмбасада Венгрыі ў Мінску адкрые выбарчы ўчастак для галасавання на парламенцкіх выбарах у гэтай краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


